Эрэдывізія 2021—2022 гадоў
Эрэдывізія 2021—2022 гадоў — 66-ы розыгрыш Эрэдывізіі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Нідэрляндаў, які праходзіў з 13 жніўня 2021 году па 15 траўня 2022 году. Чэмпіёнам стаў «Аякс», які тым самым здабыў свой 36-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
рэдагавацьУ турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Ээрстэ дывізіі — «Камбюўр», «Гоў Эгэд Іглз» і НЭК. Гэтыя клюбы замянілі «Эмэн», «ВВВ-Вэнлё» і «АДО Дэн Гааг».
Табліца
рэдагавацьМ | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Аякс | 34 | 26 | 5 | 3 | 98 | 19 | +79 | 83 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | ПСВ Эйндговэн | 34 | 26 | 3 | 5 | 86 | 42 | +44 | 81 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
3 | Фэеноорд | 34 | 22 | 5 | 7 | 76 | 34 | +42 | 71 | Групавы этап Лігі Эўропы[a] |
4 | Твэнтэ | 34 | 20 | 8 | 6 | 55 | 37 | +18 | 68 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
5 | АЗ | 34 | 18 | 7 | 9 | 64 | 44 | +20 | 61 | Плэй-оф за эўракубкі |
6 | Вітэс | 34 | 15 | 6 | 13 | 42 | 51 | −9 | 51 | |
7 | Утрэхт | 34 | 12 | 11 | 11 | 51 | 46 | +5 | 47 | |
8 | Гээрэнвээн | 34 | 11 | 8 | 15 | 37 | 50 | −13 | 41 | |
9 | Камбюўр | 34 | 11 | 6 | 17 | 53 | 70 | −17 | 39 | |
10 | Ваальвэйк | 34 | 9 | 11 | 14 | 40 | 51 | −11 | 38 | |
11 | НЭК | 34 | 10 | 8 | 16 | 38 | 52 | −14 | 38 | |
12 | Гронінген | 34 | 9 | 9 | 16 | 41 | 55 | −14 | 36 | |
13 | Гоў Эгэд Іглз | 34 | 10 | 6 | 18 | 37 | 51 | −14 | 36 | |
14 | Спарта Ратэрдам | 34 | 8 | 11 | 15 | 30 | 48 | −18 | 35 | |
15 | Фартуна Сытард | 34 | 10 | 5 | 19 | 36 | 67 | −31 | 35 | |
16 | Гэраклес Альмэлё | 34 | 9 | 7 | 18 | 33 | 49 | −16 | 34 | Плэй-оф за Эрэдывізію |
17 | Вілем II | 34 | 9 | 6 | 19 | 32 | 57 | −25 | 33 | Паніжэньне ў Ээрстэ дывізію |
18 | Зволе | 34 | 7 | 6 | 21 | 26 | 52 | −26 | 27 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Забітыя гасьцявыя мячы; 7) Дадатковыя матчы для вызначэньня чэмпіёна, клюбаў на выбываньне або ўдзельнікаў эўракубкаў, інакш жэрабя; 8) Пэнальці (толькі пасьля дадатковых матчаў).
Заўвагі:
- ^ Паколькі пераможца Кубка Нідэрляндаў ПСВ кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла трэцяй камандзе лігі, «Фэеноорду». «Фэеноорд», аднак, атрымаў месца адразу ў групавым этапе Лігі Эўропы як фіналіст Лігі канфэрэнцыяў, бо яго супернік па фінале «Рома» кваліфікавалася ў групавы этап Лігі Эўропы праз сваё занятае месца ў Сэрыі А.
Вынікі гульняў
рэдагавацьПлэй-оф за эўракубкі
рэдагавацьУ плэй-оф за эўракубкі прымалі ўдзел чатыры найлепшыя каманды табліцы, якія яшчэ не кваліфікаваліся ў эўракубкі. Паўфіналы і фінал складаліся зь дзьвюх матчаў (хатніх і гасьцявых); матчы праходзілі з 19 па 29 траўня 2022 году. Пераможца здабыў кваліфікацыю ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў.
Паўфіналы | Фінал | ||||||||||||
5 | АЗ | 2 | 2 | 4 | |||||||||
8 | Гээрэнвээн | 3 | 0 | 3 | |||||||||
5 | АЗ | 1 | 6 | 7 | |||||||||
6 | Вітэс | 2 | 1 | 3 | |||||||||
6 | Вітэс (д. ч.) | 1 | 3 | 4 | |||||||||
7 | Утрэхт | 3 | 0 | 3 |
Плэй-оф за Эрэдывізію
рэдагавацьУ плэй-оф за Эрэдывізію (павышэньне або паніжэньне) прымалі ўдзел сем камандаў — адна з Эрэдывізіі (якая заняла 16-е месца) і шэсць з Ээрстэ дывізіі (наступныя пасьля першых двух, якія павысіліся ў Эрэдывізію наўпрост, без уліку фарм-клюбаў), прычым каманда з Эрэдывізіі пачынала з паўфіналу. Матчы праходзілі з 9 па 29 траўня 2022 году. Пераможца здабыў месца ў Эрэдывізіі, астатнія шэсць клюбаў наступны сэзон правялі ў Ээрстэ дывізіі.
Першы раўнд | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||||||
Эксэльсіёр | 3 | 3 | 6 | ||||||||||||||
Гэраклес Альмэлё | 0 | 1 | 1 | ||||||||||||||
Рода Керкрадэ | 2 | 0 | 2 | ||||||||||||||
Эксэльсіёр | 2 | 2 | 4 | ||||||||||||||
Эксэльсіёр (п) | 1 | 4 | 5 (8) | ||||||||||||||
АДО Дэн Гааг | 1 | 4 | 5 (7) | ||||||||||||||
Эйндговэн | 1 | 3 | 4 | ||||||||||||||
Дэ Граафсхап | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||
Эйндговэн | 1 | 1 | 2 | ||||||||||||||
АДО Дэн Гааг | 2 | 2 | 4 | ||||||||||||||
АДО Дэн Гааг | 2 | 2 | 4 | ||||||||||||||
НАК Брэда | 1 | 1 | 2 |
Бамбардзіры
рэдагавацьМесца | Гулец | Клюб | Галы |
---|---|---|---|
1 | Сэбаст’ен Алер | Аякс | 21 |
2 | Ляіс Апэнда | Вітэс | 18 |
3 | Рыкі ван Вольфсьвінкель | Твэнтэ | 16 |
Вангеліс Паўлідыс | АЗ | ||
5 | Еспэр Карльсан | АЗ | 15 |
Гуўс Тыль | Фэеноорд | ||
7 | Ёрген Лярсэн | Гронінген | 14 |
8 | Браян Лінсэн | Фэеноорд | 13 |
Душан Тадзіч | Аякс | ||
10 | Кодзі Гакпа | ПСВ Эйндговэн | 12 |
Люіс Сыністэра | Фэеноорд | ||
Зіян Флемінг | Фартуна Сытард |