Сэбаст’ен Алер

францускі і івуарыйскі футбаліст

Сэбаст’е́н Рамэ́н Тэдзі́ Але́р (па-француску: Sébastien Romain Teddy Haller; нар. 22 чэрвеня 1994 году) — івуарыйскі футбаліст народжаны ў Францыі, нападнік гішпанскага клюбу «Леганэс» (у арэндзе з «Барусіі» з Дортмунду) і нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару. Сваю кар’еру гулец пачаў ў «Асэры», але ў 2015 годзе перайшоў у арэнду ў нідэрляндзкі клюб «Утрэхт», перш чым склаў дамову з францускай дружынай на сталай аснове. Пасьля двух гадоў у Нідэрляндах нападнік накіраваўся у нямецкі «Айнтрахт» з Франкфурту, дзе ў 2018 годзе здабыў Кубак Нямеччыны. У наступным годзе ён зноўку зьмяніў краіну, гэтым разам узмацніўшы шэрагі ангельскага «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 2021 годзе склаў угоду з амстэрдамскім «Аяксам», вярнуўшы ў Нідэрлянды. У юнацкія гады абараняў колеры зборнай Францыі розных узростаў, аднак у 2020 годзе вырашыў абараняць гонар краіны сваёй маці — Кот д’Івуару.

Сэбаст’ен Алер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1994(1994-06-22)[1] (30 гадоў)
Рост 190 см[1]
Вага 86 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Леганэс
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015
2015
2015—2017
2017—2019
2019—2021
2021—2022
2022—
2024—
Асэр
Утрэхт (арэнда)
Утрэхт
Айнтрахт Франкфурт
Ўэст Гэм Юнайтэд
Аякс
Барусія Дортмунд
Леганэс (арэнда)
50 (6)
17 (11)
73 (34)
60 (24)
48 (10)
50 (32)
33 (9)
8 (0)
Зборныя
2020— Кот д’Івуар 27 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2024.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Айнтрахт»:

«Аякс»:

Кот д’Івуар:

  1. ^ а б в г д е ё Sébastien Haller // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць