Паўднёваамэрыканскі кубак

паўднёваамэрыканскае футбольнае спаборніцтва

Паўднёваамэрыканскі кубак (па-гішпанску: Copa Sudamericana) — штогадовае міжнароднае клюбнае спаборніцтва па футболе, якое ладзіць арганізацыя КОНМЭБОЛ з 2002 году[1]. Гэта другое паводле прэстыжу клюбнае спаборніцтва ў паўднёваамэрыканскім футболе. Клюбы КОНКАКАФ раней запрашаліся да ўдзелу ў турніры ў пэрыяд з 2004 па 2008 гады. Не зважаючы на тое, што першы розыгрыш адбыўся толькі ў 2002 годзе, кубак, насамрэч, быў уведзены замест асобных Кубка Мэрканортэ і Кубка Мэркасур[1]. З часу стварэньня спаборніцтва ладзілася з рознаў колькасьцю раўндаў, колькасьцю ўдзельнікаў і фарматам правядзеньня турніру. Пераможца Паўднёваамэрыканскага кубка атрымлівае права гуляць у Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі. Акрамя таго, пераможца атрымлівае квоту на ўдзел у розыгрышу Кубка Лібэртадорэс на наступны год. Аргентынскія клюбы маюць найбольшую колькасьць перамог у турніры, асабліва «Бока Хуніёрс» і «Індэпэнд’ентэ», але посьпехаў таксама дамагаліся і іншыя краіны, як то Бразылія і Эквадор.

Паўднёваамэрыканскі кубак
Заснаваны 2002
Колькасьць камандаў 47
Дзейны чэмпіён Індэпэнд’ентэ дэль Вальле — 2-ы тытул (2022)
Найбольш пасьпяховы клюб Бока Хуніёрс, Індэпэнд’ентэ, Атлетыку Паранаэнсі, Індэпэнд’ентэ дэль Вальле — 2 тытула
Вэб-сайт www.copasudamericana.com
2023

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць