Эманюэль Рывіер

Эманюэль Рывіер (па-француску: Emmanuel Rivière; нар. 3 сакавіка 1990 году, Лё-Лямантэн, Францыя) — францускі футбаліст афрыканскага паходжаньня, нападнік італьянскага клюбу «Кратонэ».

Эманюэль Рывіер
Emmanuel Rivière.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сакавіка 1990(1990-03-03)[1][2] (31 год)
Лё-Лямантэн
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Кратонэ
Нумар 97
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011
2011—2013
2013—2014
2014—2017
2016—2017
2017—2019
2019—2020
2020—
Сэнт-Эт’ен
Тулюза
Манака
Ньюкасл Юнайтэд
Асасуна (арэнда)
Мэц
Казэнца
Кратонэ
73 (17)
44 (9)
44 (14)
26 (1)
15 (0)
43 (7)
31 (13)
21 (1)
Зборныя
2019— Мартыніка 5 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 траўня 2021.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 ліпеня 2021.

Кар’ераРэдагаваць

Эманюэль зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Сэнт-Эт’ен». Дэбютаваў у камандзе 17 сьнежня 2008 году ў матчы Кубка УЭФА супраць «Валенсіі». Першы гол за «Сэнт-Эт’ен» забіў 13 траўня 2009 году ў браму «Гаўру». Улетку 2011 году Рывіер перайшоў у табар «Тулюзы». Упершыню згуляў за новую каманду 17 верасьня 2011 году ў матчы супраць «Бардо».

У студзені 2013 году форвард стаў гульцом «Манака». Свой першы гол за «Манака» забіў адразу ў дэбютным матчы супраць клюбу «Арль» 4 лютага 2013 году[3]. Напачатку сэзону 2013—2014 гадоў Эманюэль у асноўным выходзіў на замену, аднак гэты факт ня быў перашкодным да ягонай выніковасьці, гулец стала забіў мячы ў браму супернікаў. 18 жніўня 2013 году Рывіер у матчы супраць «Манпэлье» забіў свой першы ў кар’еры хэт-трык, а ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 4:1[4].

16 ліпеня 2014 году Рывіер далучыўся да ангельскага «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт. Як мяркуецца, сума ўгоды склала каля 6 млн фунтаў[5].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць