Эльес Схіры

туніскі футбаліст

Элье́с Схіры́ (па-арабску: إلياس صخيري‎‎; нар. 10 траўня 1995 году) — туніскі футбаліст, апорны паўабаронца нямецкага клюбу «Айнтрахт» з Франкфурту і нацыянальнай зборнай Тунісу.

Эльес Схіры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 траўня 1995(1995-05-10)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 185 см
Вага 69 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Айнтрахт Франкфурт
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2019
2019—2023
2023—
Манпэлье
Кёльн
Айнтрахт Франкфурт
123 (10)
120 (18)
30 (2)
Зборныя
2018— Туніс 67 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 чэрвеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Гулец нарадзіўся ў Францыі ў сям’і туніскіх мігрантаў. Футболам пачаў займацца ў акадэміі «Манпэлье». Дэбют гульца ў Лізе 1 прыпаў на 21 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Эвіяну», калі Схіры замяніў Поля Лясна ў дадатковы час[4]. Матч скончыўся паразай зь лікам 1:0 для клюбу тунісца. 27 лютага 2016 году футбаліст упершыню ў прафэсійнай кар’еры адзначыўся голам падчас матчу чэмпіянату Францыі супраць клюбу «Ліль». У выніку клюб з поўдня краіны атрымаў пераканальную перамогу зь лікам 3:0.

29 ліпеня 2019 году Схіры далучыўся да табару «Кёльну», склаўшы з клюбам чатырохгадовую ўгоду[5]. 28 лістапада 2020 году гулец адўначыўся дублем, двойчы трапна ўлучыўшы мяч у браму дортмундзкай «Барусіі»[6]. Свой другі галявы дубль гулец зрабіў 1 кастрычніка 2021 году ў хатнім матчы супраць «Гройтэра». Гэтыя галы дапамаглі клюбу атрымаць перамогу зь лікам 3:1, пры гэтым клюб пасьля самага пачатку трываў паразу зь лікам 0:1[7].

Міжнародная

рэдагаваць

Праз паходжаньне сваіх бацькоў гулец меў права выступаць за зборную Тунісу. І такая магчымасьць была скарыстаная, бо Схіры быў выкліканы да складу алімпійскай зборнай Тунісу. У нацыянальнай зборнай гулец дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ірану (1:0) 23 сакавіка 2018 году. У складзе зборнай браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2018 году, які ладзіўся ў Расеі[8].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць