Эльблёнг
Эльблёнґ (па-польску: Elbląg; па-нямецку: Elbing) — горад у паўночнай Польшчы з насельніцтвам 126 419 чалавек на 2009 год і адміністрацыйны цэнтар Эльблёнскага павету. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнскага ваяводзтва (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводзтве (1945—1975). Гэты горад зьяўляецца портам на рацэ Эльблёнґ, якая ўпадае ў Вісьлінскую затоку прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора цераз падуладную Расеі Балтыйскую пратоку.
Эльблёнґ | |||||
польск. Elbląg | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1237 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 82-300–82-315 | ||||
Нумарны знак: | NE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′8″ пн. ш. 19°24′32″ у. д. / 54.15222° пн. ш. 19.40889° у. д.Каардынаты: 54°9′8″ пн. ш. 19°24′32″ у. д. / 54.15222° пн. ш. 19.40889° у. д. | ||||
Эльблёнґ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.umelblag.pl/ |
Эльблёнґ упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў пэрыяд кіраваньня караля Альфрэда паводле зьвестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтар старажытнапрускай вобласьці Памэзанія, Эльблёнґ стаў часткай Польшчы толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюзу.
Гарады-сябры
рэдагавацьЭльблёнґ зьяўляецца пасябраным з:[2]
- Лер, Нямеччына (з 23 ліпеня, 2001)[2]
- Калінінград, Расея (з 1994)[2]
- Балтыйск, Расея (з 1994)[2]
- Ронэбі, Швэцыя (з 1991)[2]
- Друскенікі, Летува (з 1996)[2]
- Ліепая, Латвія (з 1991)[2]
- Наваградак, Беларусь (з 1995)[2]
- Тарнопаль, Украіна (з 1992)[2]
- Камп’ень, Францыя (з 2002)[2]
- Троўбрыдж, Вялікабрытанія (з 31 сакавіка 2000)[2]
- Какімба, Чылі (з 1995)[2]
- Баазцы, Шэньсі, Кітай (since 1997)[2]
- Тайнань, Тайвань (з 29 красавіка 2004)[2]
- Новы-Сонч, Польшча [3]
- Нарва, Эстонія
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815461011-0932703?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н «Elbląg Official Website — Partner Towns». (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
- ^ «Nowy Sącz — Partner Cities». © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі Польшчы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |