Шэньсі
Шэньсі́ (па-кітайску: 陕西, піньінь:Shǎnxī) — правінцыя ў цэнтральным Кітаі, у басэйне сярэдняга цячэньня ракі Хуанхэ. Сталіца і самы буйны горад — Сіянь. Самая вялікая правінцыя Кітаю паводле колькасьці насельніцтва, паводле перапісу 2020 году ў Шэньсі пражывала 39,529 млн чалавек[2].
Шэньсі | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | правінцыя КНР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сіянь |
Кіраўнік | Zhao Gang[d] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-SN |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча 205 тыс. км². Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плято, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.
Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.
Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).
Расьліннасьць на плято стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.
Эканоміка
рэдагавацьШэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітаю. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.
Прамысловасьць: чорная мэталюргія, машынабудаваньне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.
Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьПравінцыя Шэньсі дзеліцца на 11 гарадзкіх акругаў і адзін горад субправінцыйнага значэньня.
Славутасьці
рэдагавацьУ раёне Ліньтун гораду Сіань пры маўзалеі Цынь Шыхуандзі месьціцца Тэракотавая армія — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКО,
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 (кіт.) — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ^ Communiqué of the Seventh National Population Census (No. 3). National Bureau of Statistics of China. Архіўная копія ад 2021-05-11 г.
Літаратура
рэдагаваць- Шэньсі // БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 31.
Спасылкі
рэдагавацьШэньсі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў