Эльблёнґ (па-польску: Elbląg; па-нямецку: Elbing) — горад у паўночнай Польшчы з насельніцтвам 126 419 чалавек на 2009 год і адміністрацыйны цэнтар Эльблёнскага павету. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнскага ваяводзтва (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводзтве (1945—1975). Гэты горад зьяўляецца портам на рацэ Эльблёнґ, якая ўпадае ў Вісьлінскую затоку прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора цераз падуладную Расеі Балтыйскую пратоку.

Эльблёнґ
польск. Elbląg
Герб Эльблёнґу
Дата заснаваньня: 1237
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае
Плошча:
  • 79,82 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 82-300–82-315
Нумарны знак: NE
Геаграфічныя каардынаты: 54°10′0″ пн. ш. 19°24′0″ у. д. / 54.16667° пн. ш. 19.4° у. д. / 54.16667; 19.4Каардынаты: 54°10′0″ пн. ш. 19°24′0″ у. д. / 54.16667° пн. ш. 19.4° у. д. / 54.16667; 19.4
Эльблёнґ на мапе Польшчы
Эльблёнґ
Эльблёнґ
Эльблёнґ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.umelblag.pl/

Эльблёнґ упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў пэрыяд кіраваньня караля Альфрэда паводле зьвестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.

Гісторыя рэдагаваць

 
Катэдра Сьв. Мікалая.

Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).

Гістарычна прускі горад, цэнтар старажытнапрускай вобласьці Памэзанія, Эльблёнґ стаў часткай Польшчы толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюзу.

Гарады-сябры рэдагаваць

Эльблёнґ зьяўляецца пасябраным з:[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815461011-0932703?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н "Elbląg Official Website - Partner Towns". (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
  3. ^ "Nowy Sącz - Partner Cities". © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць