Эдуард Занкавец

беларускі хакеіст, трэнэр

Эдуа́рд Канстанці́навіч Занкаве́ц (нар. 27 верасьня 1969, Менск, БССР, СССР) — беларускі хакеіст і трэнэр. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусі (2002).

Эдуард Занкавец
Рост 174 см
Вага 78 кг
Пазыцыя правы нападнік
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 27 верасьня 1961 (63 гады)
Месца нараджэньня Менск
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 1986—2002

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў хакейную кар’еру ў 1986 року за менскае «Дынама». У 1986—1988 выступаў у першай лізе чэмпіянату СССР, у 1988—1991 у найвышэйшай лізе. Пасьля распаду СССР выступаў у МХЛ і Беларускай экстралізе, з 1993 у «Цівалі». У 1994—1996 выступаў у МХЛ за омскі «Авангард». У 1996—1998 выступаў у 2-й бундэслізе, у 1998—1999 — у 1-й. У 1999—2000 гуляў у СМ-лізе. У 2000—2001 гуляў у адной зь ліг Паўночнай Амэрыкі. Скончыў кар’еру ў чэмпіянаце Расеі за ніжагародзкае «Тарпэда».

Эдуард Занкавец ― удзельнік першага афіцыйнага матчу зборнай Беларусі па хакеі. У складзе нацыянальнай зборнай выступаў з 1994 да 2002 року, згуляў 50 гульняў і набраў 32 пункты. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002 рокаў.

Трэнэрская

рэдагаваць

Па сканчэньні гульнявой кар’еры перайшоў на трэнэрскую працу, быў памочнікам галоўнага трэнэра беларускай зборнай на чэмпіянатах сьвету ў 2005, 2006, 2007, 2008, 2009 роках. Кар’еру галоўнага трэнэра пачаў у 2007 року: з 21 студзеня да 31 траўня 2007 ачольваў менскае «Дынама».

У сэзоне КХЛ 2009—2010 рокаў быў асыстэнтам трэнэра «СКА Санкт-Пецярбургу». У 2010—2011 быў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай. У 2011—2015 быў памочнікам галоўнага трэнэра ў ХК «Авангард Омск», на чэмпіянаце сьвету-2014 быў памочнікам трэнэра беларускай зборнай Глена Гэнлана.

З 7 верасьня 2016 быў галоўным трэнэрам астанскага «Барысу» і сэлекцыянэрам зборнай Казахстану. З 6 кастрычніка 2017 року да траўня 2018 — галоўны трэнэр браціслаўскага «Словану».

Дасягненьні

рэдагаваць
  • чэмпіён СССР (1988)
  • чэмпіён Беларусі (1993, 1994, 2002)
  • уладальнік Кубка Беларусі (2002)
  • бронзавы прызэр МХЛ (1996)
  • хакеіст году Беларусі (1994)
  • заслужаны майстар спорту Беларусі (2002)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.iihf.com/en/events/2017/wmia/teams/roster/45648/kazakhstan/Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.