Барыс Астана
«Бары́с» (па-казаску: Барыс) — казаскі клюб па хакеі з шайбай з Астаны. Выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе, зьяўляецца базавым клюбам для зборнай Казахстану. Клюб быў заснаваны 26 лістапада 1999 году. З моманту заснаваньня да 2009 году «Барыс» выступаў у чэмпіянаце Казахстану. Каманда двойчы станавілася пераможцам нацыянальнага чэмпіянату ў 2008 і 2009 гадох. У 2004 годзе «Барыс» быў прыняты ў першую лігу чэмпіянату Расеі. Перамога ў зоне «Урал — Заходняя Сыбір» у 2007 годзе дазволіла камандзе кваліфікавацца ў найвышэйшую лігу чэмпіянату Расеі. Пасьля аднаго праведзенага сэзону ў найвышэйшай лізе «Барыс» быў прыняты ў Кантынэнтальную хакейную лігу ў 2008 годзе.
Барыс | |
Заснаваны | 26 лістапада 1999 |
---|---|
Адкуль | Астана, Казахстан |
Пляцоўка | Барыс-Арэна Зьмяшчальнасьць: 11 626 |
Зьвязаны клюб | Номад, Сьнежныя Барсы |
Прэзыдэнт | Аляксандар Карашкоў |
Чэмпіянат | КХЛ |
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Дывізіён | Чарнышова |
Клюбныя колеры | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
hcbarys.kz |
Гісторыя
рэдагавацьХакейны клюб «Барыс» быў створаны 26 лістапада 1999 году ў выніку пастановы прынятага акіматам гораду Астаны[1]. Клюб атрымаў назву «Барыс», у гонар нацыянальнага сымбалю Казахстану «сьнежнага барса»[2]. Ініцыятарамі ідэі аб стварэньні прафэсійнай хакейнай каманды была група энтузіястаў зь мясцовых хакеістаў, якія штогод праводзілі аматарскі турнір на прыз акіма гораду Астаны. Асаблівую ролю ў станаўленьні клюбу згулялі Аскар Мамін, у той час намесьнік акіма, і Ўладзімер Пашкоўскі, хакейны трэнэр і функцыянэр, які стаў першым дырэктарам клюбу. Першым у гісторыі клюбу галоўным трэнэрам стаў Мікалай Мышагін, які ў першы ж сэзон прывёў каманду да срэбраных мэдалёў чэмпіянату Казахстану. Наступныя два чэмпіянаты каманда зноў паўтарыла свой посьпех, займаючы другое месца.
У сэзоне 2004—2005 гадоў клюб паралельна з нацыянальным чэмпіянатам пачаў выступаць у зоне «Урал — Заходняя Сыбір» першай лігі чэмпіянату Расеі. Новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Галым Мамбеталіеў. У клюб прыйшлі вядомыя хакеісты, за плячыма якіх досьвед выступленьняў у наймацнейшых хакейных лігах сьвету. Склад папоўнілі дасьведчаныя гульцы Дзьмітры Фралоў і Андрэй Райскі. У дэбютным сэзоне ў першай лізе «Барыс» дамогся бронзавых мэдалёў. Чэмпіянат Казахстана каманда завяршыла на 4 месцы.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіёны (2): 2008, 2009
- 2-е месца (3): 2000, 2001, 2002
- 2-е месца (1): 2007
- 3-е месца (1): 2006
Кубак Прэзыдэнту Казахстану
- Чэмпіёны (4): 2010, 2011, 2013, 2015
- 2-е месца (2): 2012, 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Барысу» 15 лет Казахстанская федерация хоккея с шайбой
- ^ Дамир Байманов. Снежный барс выходит из тени: сможем ли мы сохранить это редкое животное. Казинформ