Слован Браціслава (хакейны клюб)

славацкі хакейны клюб

«Сло́ван» (па-славацку: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафэсійны славацкі хакейны клюб з Браціславы, створаны ў 1921; 9-разовы чэмпіён Славаччыны (апошнім разам у 2022). Хатнія матчы клюб праводзіць на арэне імя Андрэя Нэпэлы, вядомай таксама як «Слоўнафт-арэна».

Слован Браціслава
Поўная назва ХК Слован Браціслава
Кароткая назва Слован
Ранейшыя назвы 1 ЧШК Браціслава
Заснаваны 1921
Адкуль Браціслава, Славаччына
Пляцоўка Зімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлы
Зьмяшчальнасьць: 10 055
Кіраўнік Рудальф Грубы
Чэмпіянат Славацкая экстраліга[d]
 · 2022—2023 2 месца
Клюбныя колеры               
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hcslovan.sk (славацк.)

Каманда шматразова ўдзельнічала ў эўракубках: Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Эўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славаччыне і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Хатняя арэна «Слована» — зімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлы

У 1919 паўстаў спартовы клюб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 было створанае ягонае хакейнае падразьдзяленьне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў сьнежні 1924 зь Венэрам зь Вены, саступіўшы 1:6.

У 1939 клюб зьмяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 году. З 1949 па 1952 гады клюб называўся Sokol NV. З 1953 году клюбу была вернутая назва «Слован».

Па Другой сусьветнай вайне «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славаччыны ў найвышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сэзон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].

Па падзеле Чэхаславаччыны «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].

На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпэнглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынэнтальны кубак (2003—2004). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Эўрапейскім кубку[1].

У сакавіку 2012 року «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступу ў міжнароднай Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 яны былі афіцыйна прынятыя ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клюбам. У сэзоне 2014/15 гадоў заняў 26 месца і пасьля сямі сэзонаў спыніў удзел у КХЛ.

Дасягненьні

рэдагаваць

Нацыянальныя

рэдагаваць

Славацкая экстраліга

  •   Чэмпіёны (9): 1997-98, 1999—2000, 2001-02, 2002-03, 2004-05, 2006-07, 2007-08, 2011-12, 2021-22
  •   2-е месца (2): 1998-99, 2009-10
  •   3-е месца (5): 1994-95, 1995-96, 2000-01, 2003-04, 2008-09

Чэхаславацкая першая хакейная ліга

  •   Чэмпіёны (1): 1978-79
  •   2-е месца (8): 1948-49, 1959-60, 1960-61, 1961-62, 1963-64, 1964-65, 1969-70, 1971-72
  •   3-е месца (9): 1945-46, 1946-47, 1947-48, 1962-63, 1965-66, 1968-69, 1970-71, 1972-73, 1979-80

Славацкая хакейная ліга

  •   Чэмпіёны (2): 1940-41, 1941-42
  •   2-е месца (2): 1942-43, 1943-44

1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга

  •   Чэмпіёны (2): 1981-82, 1989-90

Міжнародныя

рэдагаваць

Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў

  •   3-е месца (1): 1980

Кантынэнтальны кубак

  •   Чэмпіёны (1): 2004
  •   3-е месца (1): 2001

Кубак Шпэнглера

  •   Чэмпіёны (3): 1972, 1973, 1974
  1. ^ а б в г História klubu (славацк.). hcslovan.sk (2017-03-22).
  2. ^ The Slovakian candidate. khl.ru (2012-03-29).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць