Кантынэнтальная хакейная ліга
Кантынэнта́льная хаке́йная лі́га (КХЛ) — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расейскай супэрлігі (у адрозьненьне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клюбы не пакідаюць лігу ў залежнасьці ад вынікаў чэмпіянату). На сёньняшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клюбаў, зь якіх 19 клюбы з Расеі і па адным зь Беларусі, Казахстану і Кітаю. Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова зьяўляецца адкрытым чэмпіянатам Расеі. Амаль усе клюбы КХЛ маюць свае фарм-клюбы ў Моладзевай хакейнай лізе.
Кантынэнтальная хакейная ліга | |
Від спорту | хакей |
---|---|
Заснаваная | 2008 |
Першы сэзон | 2008—2009 |
Колькасьць камандаў | 22 |
Краіна | Расея (19) Беларусь (1) Казахстан (1) Кітай (1) |
Дзейны чэмпіён | Ак Барс |
KHL.ru |
Фармат
рэдагавацьЧэмпіянат складаецца зь дзьвюх частак: рэгулярнага сэзону і раўнду плэй-оф. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны. Пачынаецца сэзон матчам за Кубак Адкрыцьця паміж фіналістамі мінулага розыгрышу Кубка Гагарына.
Падчас рэгулярнага сэзону клюбы праводзяць па 2 матчы з кожным супернікам. У табліцах канфэрэнцыяў і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасьці набраных імі пунктаў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы разьмяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Найлепшая каманда рэгулярнага сэзону атрымоўвае Кубак Кантынэнту.
Па 8 найлепшых камандаў з кожнай канфэрэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымоўвае Кубак Гагарына і зьяўляецца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расеі. Унутры канфэрэнцыяў праходзяць сэрыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канфэрэнцыі. Сэрыі гуляюцца да 4 перамогаў. Кожны год таксама гуляецца матч зорак.
Клюбы
рэдагавацьВынікі сэзонаў
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Континентальная хоккейная лига (рас.) (анг.)