Эдуард Будзька
Эдуард Будзька, Эдвард Будзька, Эдзюк Буцька, (пс. Акцьуб, Акцюб; 22 сакавіка 1882, Будслаў — 14 жніўня 1958, Чыкага, ЗША) — беларускі публіцыст, грамадзкі дзяяч, каапэратар. Бацька Чэслава Будзькі.
Эдуард Будзька | |
Дата нараджэньня | 22 сакавіка 1882 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 жніўня 1958 (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, публіцыст, журналіст, палітык, выдавец |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны, Беларускі нацыянальны камітэт і Вялікая беларуская рада |
Дзеці | Ірэна Будзька[d], Людвіка Будзька-Бяленіс[d] і Чэслаў Будзька |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДрукаваўся з 1906 году ў газэце «Наша Ніва», «Дзяньніца» (1916). Выдавец газэты «Śvietač» (1916). Удзельнік Усебеларускага кангрэсу 1917 году.
8 чэрвеня 1918 году дзеля каардынацыі дзейнасьці ў справе вяртаньня бежанцаў быў накіраваны Народным сакратарыятам Беларусі ў Вільню.
Арганізатар Беларускай гімназіі ў Будславе ў 1918 годзе. Па яе закрыцьці займаўся арганізацыяй беларускай каапэрацыі. У 1920-я друкаваўся ў заходнебеларускай газэце «Наша будучыня». Жыў у Летуве і Латвіі ў 1921—1940 гадах. Заснаваў у Дзьвінску курсы беларусазнаўства. Вучыўся ў Рыскім політэхнічным інстытуце, празь беднасьць адмовіўся ад навукі. У 1941—1944 настаўнік у Менску і Баранавічах[1].
Па вайне эміграваў у Нямеччыну, пасьля — у ЗША (паводле іншых зьвестак — у Канаду[1]). Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі ў ЗША. Друкаваў успаміны ў месячніку «Бацькаўшчына».
Працы
рэдагаваць- Эдуард Будзька. Пясняр у жыцці // На суд гісторыі. Мастацкая літаратура. — Менск, 1994.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с ISBN 83-909009-9-8.
Літаратура
рэдагаваць- Budźka Eduard // Byelorussian Statehood: Reader and Bibliography. New York: Belarusian Institute of Arts and Sciences, 1988.