Могілкі Сьвятога Адальбэрта
могілкі ў Іліноі (ЗША)
Мо́гілкі Сьвято́га Адальбэ́рта (па-ангельску: St. Adalbert Cemetery) — рымска-каталіцкія могілкі ў Найлсе, прыгарадзе Чыкага, штат Іліной. Мяжуюць з праспэктам Мілўокі на ўсходзе, вуліцамі Альбіёна і Хейса на поўдні і праспэктам Харля на захадзе. Розныя нямогілкавыя ўласьцівасьці аддзяляюць іх ад праспэкту Туі на поўначы. Могілкавы цэнтар перасякаецца з поўначы на поўдзень праспэктам Ньюарка. Іх галоўны ўваход знаходзіцца на праспэкце Мілўокі, прыкладна пасярэдзіне паміж Дэвонам і Тужы.
Гісторыя
рэдагавацьКлады былі заснаваныя ў 1872 годзе, названыя ў гонар Сьвятога Адальбэрта (Войцеха), сьвятога заступніка Польшчы. У 1990 годзе на паўночна-заходнім куце могілкаў быў адкрыты садова-склепавы комплекс Марыі, Мацеры Божай[1]. Ён утрымлівае каля 6000 склепаў.
Пахаваныя на могілках
рэдагаваць- Эдвард Будзька (1882—1958)[2] — беларускі грамадзкі дзяяч, паэт, публіцыст і выдавец. На кладах гэтаксама пахаваныя ягоныя сваякі;
- Мікалай Дзямідаў (1888—1967)[2] — беларускі вайсковец, палітычны, грамадзкі дзяяч, публіцыст, настаўнік;
- Вацлаў Пануцэвіч (1911—1991)[2] — беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч, гісторык. На могілках гэтаксама пахаваныя ягоныя сваякі
- Вітаўт Рамук (1914—2010) — дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага.
- Янка Чарапук (1896—1957)[2] — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
- Мікола Шчаглоў-Куліковіч (1893—1969)[2] — беларускі кампазытар, музыколяг, этнограф, паэт і дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На могілках гэтаксама пахаваная ягоная жонка;
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «St. Adalbert Catholic Cemetery». Catholic Cemeteries. Retrieved 27 December 2014.
- ^ а б в г д У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі