Шухаўцы
Шухаўцы́[2] — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавету. Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі Ворша — Смаленск.
Шухаўцы | |
трансьліт. Šuchaŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Асінторфскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211047[1] |
СААТА: | 2224835072 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′9″ пн. ш. 30°53′29″ у. д. / 54.68583° пн. ш. 30.89139° у. д.Каардынаты: 54°41′9″ пн. ш. 30°53′29″ у. д. / 54.68583° пн. ш. 30.89139° у. д. |
± Шухаўцы |
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьВёска вядома з XVIII стагодзьдзя.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь.[3] Сярод вяскоўцаў былі рамесьнікі (выраблялі колы)[4]. У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 128 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь і ўваходзілі ў Ганчароўскае сялянскае таварыства.[5]
Найноўшы час
рэдагавацьПад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
Вёска ўваходзіла ў склад Засьценкаўскага сельсавету. 26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 67 чалавек;[3] 1897 год — 11 дамоў, 91 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 11 дамоў, 40 мужчын, 57 жанчын;[5] 1995 год — 29 дамоў, 82 чалавекі;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 31 чалавек
Чыгуначная станцыя
рэдагавацьЧыгуначная станцыя Шухаўцы. Код станцыі: 169026.[7]
- Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Шухаўцы[8]
Нумар | Маршрут | Прыезд |
---|---|---|
6184 | Ворша — Краснае | 09:17 |
6183 | Краснае — Ворша | 11:13 |
6186 | Ворша — Краснае | 18:05 |
6185 | Краснае — Ворша | 19:53 |
Славутасьці
рэдагаваць- Братэрская магіла (1941—1944 гады). За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі. Пахаваны 1181 вайсковец. У 1959 годзе на магіле пастаўлены помнік і сьцяна зь імёнамі загінуўшых.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 266
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 355. — 613 с.
- ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 2. — С. 414. — 1000 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132 (№ 7). — 250 с.
- ^ Решение Витебского областного совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Чыгуначная станцыя Шухаўцы(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Шухаўцы (рас.) (укр.)
Літаратура
рэдагаваць- Шухаўцы (№ 1414). / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 270.
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 589.