Пачынкаўскі раён, Пачынкоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пачынак.

Пачынкаўскі раён
Починковский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Пачынак
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 35 600
Плошча 2380,75 км²
Месцазнаходжаньне Пачынкаўскага раёну
Пачынкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48149
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 2380,75 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Кардымаўскім, на паўночным захадзе са Смаленскім, на захадзе з Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе з Хаславіцкім, на поўдні з Шумяцкім, на паўднёвым усходзе з Рослаўскім, на ўсходзе зь Ельнянскім, на паўночным усходзе з Глінкаўскі раёнамі Смаленскай вобласьці.

Цэнтральная і ўсходняя частка раёну ляжыць на Смаленскім узвышшы, паўночная і паўднёвая ў Верхнедняпроўскай і Сожаўска-асьцёрскай нізінах адпаведна. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя і дзярнова-сільнападзолістыя, у нізінах — дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Лясы займаюць 16,1 % тэрыторыі.

Рэкі раёну: Дняпро, Хмара, Сож. Найбуйнейшае возера — Лагоўскае (11 га).

Гісторыя

рэдагаваць

Раён утвораны ў 1929 годзе з частак Смаленскага, Красьнянскага, Ельнянскага і Рослаўскага паветаў Смаленскай губэрні.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Колькасьць насельніцтва на 2007 год — 35 600 чал., у тым ліку сельскага 22 636 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

У раёне маецца 1 мескае і 16 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Транспарт

рэдагаваць

Чыгуначная магістраль Рыга — Арол. Паралельна да яе аўтадарога А141 Арол — Віцебск.

Славутасьці

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пачынкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў