Род-Айлэнд
Род-А́йлэнд (па-ангельску: The State of Rhode Island) — самы маленькі па плошчы штат ЗША, разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна. Род-Айлэнд быў адной з 13 амэрыканскіх калёніяў, паўсталых супраць Англіі. Першапачаткова штат складаўся зь дзьвюх частак: Правідэнскія плантацыі (мацерыковая частка штата, найбуйнейшы горад — Правідэнс) і Абток Род (астраўная частка, найбуйнейшы горад — Ньюпорт).
Род-Айлэнд | |||||
| |||||
Мянушка | «Акіянскі штат» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Правідэнс | ||||
Найбуйнейшы горад | Правідэнс | ||||
Плошча | |||||
50-я па ЗША | |||||
- агулам | 4005 км² | ||||
- сушы | 2709 км² | ||||
- вады | 1296 км² | ||||
- % вады | 32,4 | ||||
- шырата | 41° 18' пн. ш. па 42° 1' пн. ш. | ||||
- даўгата | 71° 8' з. д. па 71° 53' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
43-е па ЗША | |||||
- агулам | 1 048 319 | ||||
- шчыльнасьць | 387,35/км² | ||||
Дата заснаваньня | 29 траўня 1790 (13-ы) | ||||
Губэрнатар | Лінкальн Чэфі | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Гісторыя штата
рэдагавацьКалёнія Род-Айлэнд была заснаваная ў 1636 годзе Роджэрам Вільямсам, пасьля таго, як ён быў выгнаны з Калёніі Масачусэтскага заліва з-за яго рэлігійных поглядаў. Ён пасяліўся на мысе, які агароджвае заліў Нарагасэт поруч рэкі Машасак, назваўшы гэтае месца Правідэнс і абвясьціўшы там свабоду веравызнаньня для баптысцкіх пасяленцаў.
18 траўня 1652 Род-Айлэнд прыняў першы ў Паўночнай Амэрыцы закон, які забараніў рабства.
Кароль Англіі Карл II дараваў Джону Кларку Каралеўскую Грамату для Роду-Айлэнда. Адзіны з 13 калёніяў, Род-Айлэнд атрымаў поўную свабоду веравызнаньня. Права голасу было прадстаўлена толькі землеўласьнікам, што было даволі дэмакратычна для таго часу, паколькі большасьць пасяленцаў былі фэрмэрамі. З пачаткам індустрыяльнай рэвалюцыі ў калёніі ўтварыўся вялікі кляс працоўных, якія ня мелі права голасу. Да 1829 году 60% вольных белых мужчын прыналежылі да гэтай катэгорыі. У 1841 годзе Род-Айлэнд быў адзіным штатам ЗША, у якім ня ўсе вольныя мужчыны мелі права голасу. Асамблея штата адмовілася прыняць неабходныя папраўкі, што выклікала ўзброеныя беспарадкі ў штаце. Беспарадкі былі падушаныя, але асамблея была змушаная прыняць новую канстытуцыю штата, якая давала права голасу ўсім мужчынам, якія маглі заплаціць выбарчы падатак у 1 даляр.
Род-Айлэнд быў апошняй з пачатковых 13 калёніяў, якая прыняла Канстытуцыю ЗША (29 траўня 1790).
Законы і адміністрацыя
рэдагавацьСталіца Род-Айлэнда — горад Правідэнс, яго губэрнатар — Лінкальн Чэфі (дэмакрат). Два сэнатары ад Род-Айлэнда: Джэк Рыд і Шэлдан Уайтхаўз (абодва дэмакраты). Два прадстаўнікі ў кангрэсе: David Cicilline (акруга 1) і Джым Ланджэвен (акруга 2), абодва дэмакраты. Штат як правіла падтрымлівае дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах.
Дэмаграфічная інфармацыя
рэдагаваць6,1% насельніцтва штата ва ўзросце да 5 гадоў, 23,6% да 18, 14,5% старэй 65. Жанчыны складаюць 52% насельніцтва.
Рэлігійная прыналежнасць насельніцтва:
- Каталікі — 62%
- Пратэстанты — 25%
- Іншыя хрысьціяне — 1%
- Іншыя рэлігіі — 2%
- Атэісты — 7%
Асноўныя пратэстанцкія дэнамінацыі штата: баптысты (6% ад насельніцтва штата), Епіскапальная царква (5%), мэтадысты (2%).
Адукацыя
рэдагавацьУ Род-Айлэндзе находзяцца некалькі ўнівэрсытэтаў, у тым ліку сусьветна вядомы Браўнаўскі ўнівэрсытэт і набіраючы папулярнасць Johnson & Wales University, а таксама Школа Дызайну Род-Айлэнда і Правідэнскі Каледж. Акрамя таго, у штаце маецца дзяржаўны ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Род-Айлэнда.