Свэалянд (па-швэдзку: Svealand) — сярэдняя частка Швэцыі, якая ахоплівае ляндскапы Сёдэрманлянд, Нэрке, Вэрмлянд, Вэстманлянд, Уплянд і Далярна. Плошча рэгіёну складае 80 839 км², колькасьць насельніцтва — 3 785 534 жыхары (2011).

Свэалянд (замаляваны цёмна-зялёным колерам)

Гісторыя

рэдагаваць

Назва «Свэалянд» у значэньні «зямля свэяў» паўстала як проціпастаўленьне Ёталянду. Упершыню згадваецца ў 1422 годзе ў ляндсьлязе (т. б. дзяржаўным законе) караля Крыстафэра, дзе выкарыстоўвалася ў адносінах да Нурданскугу, гэта значыць мясцовасьці да поўначы ад Тывэдэну і Кальмордэну. Карона гэтага старажытнага каралеўства ўваходзіць у герб Швэцыі.

У 11—16 стагодзьдзях на тэрыторыі Свэалянду склалася гістарычнае ядро швэдзкае дзяржавы.

Большую частку тэрыторыі Свеалянду займаюць нізінныя раўніны вакол азёраў Мэлярэн, Ельмарэн, Вэнэрн; на поўначы — узвышаны раён. Пераважаюць хвойныя лясы.

Эканоміка

рэдагаваць

Вобласьць дае больш за 40 % прамысловай прадукцыі краіны. Галіны прамысловасьці: машына-будаўнічая, мэталаапрацоўчая, чорная мэталюргія, цэлюлозна-папяровая.

У сельскай гаспадарцы пераважае збожжавае земляробства і малочная жывёлагадоўля.

Найважнейшыя гарады і прамысловыя цэнтры: Стакгольм, Упсала, Вэстэрос, Эскільстуна, Эрэбру, Карльстад.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Свэаляндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў