Шатуны
Шатуны́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ясінец. Уваходзяць у склад Засінцаўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 4 чал. (2004). Знаходзіцца за 45 км на паўднёвы захад ад Ельску, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 220 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Засінцы — Ельск.
Шатуны | |
трансьліт. Šatuny | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Засінцаўскі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′14″ пн. ш. 28°47′0″ у. д. / 51.55389° пн. ш. 28.78333° у. д.Каардынаты: 51°33′14″ пн. ш. 28°47′0″ у. д. / 51.55389° пн. ш. 28.78333° у. д. |
± Шатуны |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Шатуны згадваюцца ў XIX ст. як хутар у складзе Скараднянскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 3 двары, 29 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 6 двароў, 30 жыхароў; 1959 — 31 жыхар (паводле перапісу); 1999 — 4 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 2 гаспадаркі, 4 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.