Паляны (Жупранскі сельсавет)
вёска ў Жупранскім сельсавеце Ашмянскага раёну Беларусі
Паля́ны[2] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавету.
Паляны | |
трансьліт. Paliany | |
Капліца Сьвятой Ганны | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ашмянскі |
Сельсавет: | Жупранскі |
Насельніцтва: | 187 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1593 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′59″ пн. ш. 25°56′28″ у. д. / 54.48306° пн. ш. 25.94111° у. д.Каардынаты: 54°28′59″ пн. ш. 25°56′28″ у. д. / 54.48306° пн. ш. 25.94111° у. д. |
± Паляны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПаляны вядомыя як родавая сядзіба Янкоўскіх. Драўляная капліца пад тытулам сьв. Ганны на мясцовых могілках была пабудавана ў 1810 годзе (дата на цагліне падлогі). Гэта адназрубная безапсыдная сьвятыня ў стылі клясыцызму, галоўны фасад зроблены ў выглядзе чатырохкалённага порціку, у самым левым інтэркалюмніі якога падвешаны звон. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной стольлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах. Капліца дзейнічае і сёньня.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 220 чалавек
- 2009 год — 187 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 96
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПаляны (Жупранскі сельсавет) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў