Чарлз Букоўскі
Чарлз Букоўскі, сапр.: Гэнрых Карл Букоўскі (па-ангельску: Charles Bukowski; 16 жніўня 1920, Андэрнах, Нямеччына — 9 сакавіка 1994) — амэрыканскі паэт і празаік.
Чарлз Букоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 жніўня 1920[1][2][3][…] |
Памёр | 9 сакавіка 1994[1][2][3][…] (73 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | актор, пісьменьнік, сцэнарыст, паэт, навэліст, журналіст, аўтар, калюмніст, аўтабіёграф, аўтар дзёньніку |
Гады творчасьці | з 1940 |
Мова | ангельская мова[6][6] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і амэрыканскага вайскоўца польскага паходжаньня Гэнрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1922 годзе сям’я з маленькім Гэнры, як пазьней на амэрыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыцьцё.
Пасьля заканчэньня сярэдняй школы Букоўскі год правучыўся ў гарадзкім каледжы Лос-Анджэлеса на факультэце ангельскай мовы і журналістыкі, спадзеючыся стаць пісьменьнікам. У 1941 годзе Чарлз сыходзіць з дому, пасьля таго, як бацька, прачытаўшы яго апавяданmні, літаральна выкідвае рэчы сына на двор.
Першае апавяданьне Букоўскі было надрукаванае ў 1944, наступнае — праз два гады. Але Букоўскі расчароўваецца ў пісьменьніцкай дзейнасьці і амаль дзесяць гадоў нічога не піша. У 1955 Букоўскі трапляе ў клініку з дыягназам крываточная язва, прычына якой — празьмернае ўжываньне алькаголю. Яго выратоўваюць ад сьмерці, але забараняюць піць. Забарону Букоўскі ігнаруе.
Пасьля выпіскі з клінікі ён зноў пачынае пісаць, у асноўным вершы. Яго першы паэтычны зборнік «Кветка, кулак і пажадлівае выцьцё», накладам 200 асобнікаў, пабачыў сьвет у 1960 годзе, затым «Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся» — у 1962 годзе. Першы зборнік апавяданьняў «Усе сракі ў свеце і мая» зьявіўся ў 1966 годзе.
Асноўныя паэтычныя зборнікі Букоўскі, якія зацікавілі яго крытыкаў і чытачоў, былі надрукаваныя ў выдавецтве Loujon Press. У пачатку 1960-х Loujon Press таксама выдаваў літаратурны часопіс The Outsider, дзе друкаваліся творы Джэка Кэруака, Алена Гінзбэрга, Генры Мілера, Уільяма Бэраўза і іншых. У першым нумары часопіса зьяўляецца падборка вершаў і Чарлза Букоўскі. У 1966 па выніках апытаньня часопіса «Бук» прызнаны «Аўтсайдарам года».
З 1967 году Букоўскі вядзе калёнку «Нататкі старога распусьніка» (Notes of A Dirty Old Man) у газэце Open Air, а затым у Los Angeles Free Press. Гэтыя тэксты былі выдадзеныя асобнай кнігай у 1969 годзе. У 1960–1970-х Чарлз Букоўскі робіцца надзвычай папулярным, асабліва ў Эўропе. Гэтым посьпехам ён у вялікай ступені абавязаны свайму прыхільніку і выдаўцу Джону Марціну, які ў 1969 годзе прапануе выплочваць пісьменьніку 100 даляраў штомесяц, каб той мог увесь час прысьвячаць творчасьці. Букоўскі пагаджаецца і кідае працу на пошце. Менш чым празь месяц пасьля звальненьня ён піша свой першы раман «Пошта», які пабачыў сьвет у выдавецтве Марціна Black Sparrow Press.
Усе раманы Чарлза Букоўскі ў многім аўтабіяграфічныя. Яго альтэр эга, Гэнры Чынаскі, — алкаголік, валацуга і бабнік, які жыве сярод злачынцаў і адкідаў грамадзтва, але часам трапляе з дапамогай жанчынаў і ў высокія колы. Упершыню Чынаскі зьяўляецца ў аповесьці «Прызнаньні чалавека, звар’яцелага настолькі, каб жыць са зьвярамі», потым у раманах: вышэйзгаданая «Пошта», «Фактотум», «Жанчыны», «Хлеб з вяндлінай».
Апошні зборнік вершаў, які выходзіць пры жыцьці паэта, —«Вершы апошняй ночы на Зямлі».
Чарлз Букоўскі памёр 9 сакавіка 1994 году ад лейкеміі, у хуткім часе пасьля таго, як скончыў свой апошні раман «Макулатура». Цырымонію пахаваньня ажыцьцявілі будысцкія манахі. На яго магільнай пліце напісана «Не спрабуй» (Don’t try).
Творы
рэдагавацьПаэзія
рэдагаваць- Кветка, кулак і пажадлівае выцьцё (Flower, Fist and Bestial Wail), 1960
- Вершы на доўгую дыстанцыю для гульцоў, што прайграліся (Longshot Poems for Broke Players), 1962
- Вершы апошняй ночы на Зямлі (The Last Night of the Earth Poems)
Проза
рэдагавацьЗборнікі апавяданьняў
- Усе сракі ў сьвеце і мая (All Assholes In The World And Mine), 1966
- Найпрыгажэйшая жанчына ў горадзе (The Most Beautiful Woman in Town), 1978
Раманы
- Пошта (Post Office), 1971
- Фактотум (Factotum), 1975
- Жанчыны (Women), 1978
- Хлеб зь вяндлінай (Ham on Rye), 1982
Беларускія пераклады
рэдагавацьТворы Ч. Букоўскі на беларускую пераклалі Н. Бінкевіч, Н. Гвозьдзева, Г. Комар, І. Кулікоў, Ю. Цімафеева, М. Шчур, А. Явар.
- Чарльз Букоўскі. Сьвятло, і паветра, і месца, і час / Укл. і перакл. з англ. Ю. Цімафэева, Н. Бінкевіч, Г. Комар. — Мн.: Харвест, 2017.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Charles Bukowski // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Charles Bukowski // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Charles Bukowski // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #11851735X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Henry Charles Bukowski (анг.)
- ^ а б Bukowski, Charles, 1920-1994 // CONOR.SI
Літаратура
рэдагаваць- Букоўскі, Чарлз (Bukowski, Charles)(недаступная спасылка) // Часопіс «ПрайдзіСвет»: Асоба: Аўтары — Эл.рэсурс prajdzisvet.org
- Sounes, Howard. Charles Bukowski: Locked in the Arms of a Crazy Life: The Biography. — Groove Press, 1999. — 309 p.. — ISBN 0-8021-3697-4
- Cherkovski, Neeli. Hank: The Life of Charles Bukowski. — Random House, 1991. — 337 p.. — ISBN 0-394-57526-1
- Hemmingson, Michael. The Dirty Realism Duo: Charles Bukowski & Raymond Carver. — Wildside Press LLC, 2008. — 184 p.. — ISBN 9781434402578