Джэк Кэ́руак (па-ангельску: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амэрыканскі пісьменьнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разьбітага пакаленьня».

Джэк Кэруак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 сакавіка 1922(1922-03-12)[1]
Памёр 21 кастрычніка 1969(1969-10-21)[2][3][4][…] (47 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Léo Alcide Kerouac[d][5]
Gabrielle Ange Lévesque[d][5]
Сужэнец Joan Kerouac[d], Edie Parker[d] і Stella Sampas[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, навэліст, сцэнарыст, празаік
Мова ангельская мова[6][7] і француская мова
Подпіс Выява аўтографу
https://jackkerouac.com

Кэруак, які яшчэ пры жыцьці меў посьпех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёньня лічыцца адным з самых выбітных амэрыканскіх пісьменьнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінз, Рычард Бротыган, Гантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам гіпі».

Большую частку жыцьця Кэруак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амэрыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Кэруак імкнуўся знайсьці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўленьня каштоўнасьцяў пяцідзясятых. У яго творчасьці зьяўляецца жаданьне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблёнаў і знайсьці ў жыцьці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да экспэрымэнтаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псыляцыбін, марыхуану і бэнзэдрын), то да асваеньня духоўных вучэньняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па сьвеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контракультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Кэруака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».

Галоўныя творы

рэдагаваць
  • The Town and the City 1950
  • On the Road 1957 (па-беларуску: «У дарозе»)
  • The Dharma Bums 1958 (па-беларуску: «Валацугі Дхармы»)
  • The Subterraneans 1958
  • Mexico City Blues 1959
  • Maggie Cassidy 1959
  • Dr. Sax 1959
  • Tristessa 1960
  • Lonesome Traveller 1960
  • Scripture of the Golden Eternity 1960
  • Book of Dreams 1961
  • Pull my Daisy 1961
  • Big Sur 1962
  • Visions of Gerard 1963
  • Desolation Angels 1965
  • Satori in Paris 1966
  • Vanity of Duluoz 1968
  1. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ Weinreich R. Jack Kerouac // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Jack Kerouac // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ Kerouac.Jack // Babelio (фр.) — 2007.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ Kerouac, Jack, 1922-1969 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць