Цімафей Хведашчэня

беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік

Цімафе́й Хведашчэ́ня (Федасе́ня, псэўданімы: Вішнеўскі, Кулеўскі; 9 чэрвеня 1893, вёска Заравічы, цяпер Лунінецкі раёнБерасьцейская вобласьць, Беларусь — 2 сакавіка 1977, Варшава, Польшча) — беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік.

Цімафей Хведашчэня
Цімафей Федашчэня (?)
Род дзейнасьці вайсковец, настаўнік
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1893(1893-06-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сакавіка 1977(1977-03-02) (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак вайсковец
Сябра ў Беларускі камітэт[d]
Жонка Алена з Ваўкавыцкіх (1905—1993)
Дзеці Тамара
Узнагароды
медаль «Удзельніку вайны 1918—1921»
Дадаткова палкоўнік

Паходжаньне і адукацыя

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1893 у вёсцы Заравічы пад Лунінцам[1]. Навучаўся ў гімназіі ў Слуцку, у 1916 скончыў шостую клясу.

Пачатак вайсковага змаганьня за Беларусь

рэдагаваць

У 1916 скончыў 6‑месячныя афіцэрскія курсы. У 1917 быў дэмабілізаваны з расейскай арміі. У сьнежні 1917 году быў паручнікам 1-га беларускага пяхотнага палка ў Менску, які фармаваўся з дазволу бальшавіцкага галоўнакамандуючага расейскай арміі М. Крыленкі. Аднак камандзір Заходняга фронту А. Мясьнікоў загадаў ліквідаваць полк і далучыць яго жаўнераў да 289-га запаснага палка. Калі немцы рушылі на ўсход, Цімох Хведашчэня быў сярод беларускіх вайскоўцаў, якія 19 лютага 1918 году паднялі ў Менску паўстаньне і перанялі ўладу ў горадзе. Прымаў удзел у стварэньні 1-ага Менскага Беларускага нацыянальнага полку. Аднак немцы не дазволілі сфармаваць беларускую армію.

Пасьля гэтага Хведашчэня, падобна, вярнуўся ў родную старонку, бо ў канцы 1918 ён служыў у Пінска-Валынскім батальёне валянтэраў. У 1919 годзе ён быў ужо камандзірам батальёна Чырвонай арміі ў Слуцку.

Партызанка на Барысаўшчыне

рэдагаваць

Падчас польскага наступу ў Беларусі Хведашчэня падняў антыбальшавіцкі рокаш у сваім батальёне і далучыўся да 1-га беларускага партызанскага атрада пад камандаваньнем Лукаша Сяменіка, які дзейнічаў у раёне Барысава. Выціснуты бальшавіцкай карнай экспэдыцыяй, атрад хаваўся ў лясах. Калі польскія войскі падышлі пад Барысаў, кіраўніцтва атраду паразумелася з польскім камандаваньнем і вывела свой атрад разам з польскім 3-м уланскім палком на тылы бальшавікоў, што паскорыла іх адыход з Барысава. Атрад Сяменіка, у якім ваяваў Хведашчэня, заставаўся на фроньце да лістапада 1919-га.

У арміі ген. Балаховіча

рэдагаваць

Зь ліпеня 1919 да лета 1920 Хведашчэня служыў у Войску Польскім як супрацоўнік ІІ аддзелу (выведка і контарвыведка) пры камандаваньні 2-й дывізіі (пазьней 6-й дывізіі).

Увосень 1920 году Хведашчэня як камандзір групы менскіх партызанскіх атрадаў разам зь Вячаславам Адамовічам-старэйшым, старшынём Беларускага палітычнага камітэту, Паўлам Алексюком і інш. з мэтай распачаць супрацоўніцтва дзеля вызваленьня Беларусі падпісаў тэлеграму-зварот на адрас старшыні Расейскага палітычнага камітэту на чале з Барысам Савінкавым і Станіславам Булак-Балаховічам, у якой гаварылася : «Пакутуючы пад ігам захопнікаў-бальшавікоў, беларускі народ кліча дапамагчы яму вызваліцца і зьдзейсьніць запаветную мару многіх пакаленьняў аб самастойнай дэмакратычнай Беларусі».

Затым капітан Хведашчэня займаўся вярбоўкай дабраахвотнікаў у Слуцку ў войска генэрала С. Булак-Балаховіча. Зноў утварыў свой партызанскі атрад, які ў 1920 годзе далучыўся да балахоўцаў. Ва ўмовах той вайны атрад Хведашчэні, як адзначалі сучасьнікі, вылучаўся ў лепшы бок у пляне маралі і дысцыпліны. Яго атрад меў свой сьцяг і нават невялікі аркестар. Атрад капітана Хведашчэні быў далучаны як Асобны Беларускі батальён (разам з кавалерыйскім узводам налічваў 700 чал.) да 2-й Менскай дывізіі пад камандаваньнем палкоўніка Мэдарда Мікошы.

Капітан Хведашчэня прыняў удзел у Палескім вайсковым паходзе генэрала Булак-Балаховіча супраць бпльшавікоў. У складзе групы палкоўніка Мікошы, якой была пастаўлена задача захапіць Жлобін, браў удзел баях пад Мазыром, Петрыкавым, Каленкавічамі, Даманавічамі.

Капітан Хведашчэня належаў да тых, што вырашылі не здавацца і працягваць змаганьне з бальшавіцкай уладай. Пасьля інтэрнаваньня арміі генэрала С. Булак-Балаховіча палякамі ў канцы лістапада 1920 году Хведашчэня прабраўся з сваім атрадам у Слуцак, дзе выступаў як камандзір Менскага аддзелу народнай дабраахвотніцкай арміі. Варожа прыняты эсэраўскім кіраўніцтвам Рады Случчыны, ён накіраваўся ў Вызну. Урэшце, калі дайшло да баёў з бальшавікамі, Хведашчэня стаў афіцэрам 1-й Слуцкай брыгады. З-пад Морача, апошняга апорнага пункту паўстанцаў, разам зь іншымі жаўнерамі ён адступіў у Давыд-Гарадок. Пасьля таго, як брыгада скончыла баявыя дзеяньні і была інтэрнаваная палякамі, Хведашчэня быў сярод тых случакоў, якія ўсё яшчэ хацелі працягваць змаганьне.

Партызанскі атаман у «Зялёным дубе»

рэдагаваць

Пасьля вызваленьня Хведашчэня накіраваўся ў Лунінец, дзе разьмяшчаўся галоўны штаб атрадаў Сялянскай партыі «Зялёнага Дуба», узброеныя атрады якога пэрыядычна ладзілі напады на памежныя тэрыторыі, занятыя бальшавікамі. З канца сьнежня 1920 Хведашчэня быў адным з атаманаў «Зялёнага Дуба» (меў псэўданім «Вішнеўскі»; карыстаўся таксама псэўданімам «Кулеўскі»).

Некалькі тысячаў беларускіх вайскоўцаў, што былі сканцэнтраваныя пад Нясьвіжам, спрабавала арганізаваць польскае камандаваньне, ствараючы зь іх г. зв. рабочыя дружыны. Яны займаліся адбудовай мастоў, рамонтам дарог і да т. п. працамі ў прыфрантавой зоне. Гэтыя дружыны служылі базай для фармаваньня з самых надзейных і па-антыбальшавіцку настроеных асобаў дывэрсыйных груп, якіх перакідалі на савецкі бок. У лютым 1921 камандзірам гэтых дружын быў Хведашчэня. Аднак ужо вясной 1921 польскае камандаваньне вырашыла распусьціць беларускія атрады, якія праз сваае ўзброеныя акцыі прыносілі шмат клопатаў і самім палякам. У канцы красавіка 1921 капітан Хведашчэня быў арыштаваны палякамі і перададзены для пакараньня атаману Адамовічу-«Дзергачу».

Пасьля вызваленьня з-пад арышту 10 чэрвеня 1921 Хведашчэня падаўся на тэрыторыю Савецкай Беларусі і пачаў арганізоўваць падпольле на тэрыторыі Бабруйскага і Слуцкага паветаў, прызваўшы ў пакрытыя лесам Вераб’ёвы горы сваіх колішніх жаўнераў і зялёнадубцаў, за якімі пацягнуліся і дэзэртыры з Чырвонай арміі. Хведашчэня падзяліў іх на чатыры атрады па 250 чалавек пад камандаваньнем сваіх афіцэраў, хутка стварыў сетку інфарматараў па вёсках і арганізаваў пяцёркі, якія распаўсюджвалі літаратуру, вялі агітацыю сярод сялянаў і жаўнераў Чырвонай арміі ды займаліся выведкай.

Хведашчэня ня быў доўга ў Савецкай Беларусі, магчыма, што ён знаходзіўся там толькі да 29 чэрвеня 1921. Пасьля вяртаньня ён зьвязаўся з арганізацыяй Народны хаўрус «За Бацькаўшчыну», створанай случаком Арсенем Паўлюкевічам летам 1921, якая ставіла сабе за мэту «вызваленьне Бацькаўшчыны з рук камуністаў і ўтварэньне Незалежнай Непадзельнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах». Штаб Паўлюкевіча стварыў партызанскія атрады, на чале якіх стаяў Хведашчэня. У кастрычніку 1921 г. ён быў арыштаваны ІІ аддзелам 2-й арміі Войска Польскага ў мясцовасьці Морач па абвінавачаньні ў службовых і фінансавых злоўжываньнях, але 24 сьнежня быў вызвалены з-пад варты ў Берасьці. Незразумела, чым быў сапраўды выкліканы гэты арышт, бо арганізацыя «За Бацькаўшчыну» якраз стала пераходзіць на антыпольскія пазыцыі.

У Белавежы

рэдагаваць

У ліпені 1923 капітан Хведашчэня жыў ужо ў Белавежы. Камэндантура Палітычнай паліцыі на г. Вільню, якая тады рабіла верыфікацыю беларускіх дзеячаў, палічыла яго прапольска настроеным беларускім вайскоўцам. Атаман Хведашчэня, падобна, патрапіў у гэтую пушчанскую мясцовасьць разам з сотнямі іншых балахоўцаў, паселеных там сваім камандзірам.

Паводле ўспамінаў белавежца Георгія Ваўкавыцкага, Хведашчэня «ажаніўся з тутэйшай жанчынай, мусіць з Ваўкавыцкіх, якіх называлі Цярэнцьевымі, ад бацькі Цярэнція. Жыў на жончыным, на Заставе (цяпер вул. Вольгі Габец). Мужчына быў вельмі высокі, мажны, мусіць самы моцны на Заставе. Да Другой сусьветнай вайны абуваў белавежцаў у гумовыя лапці — прадаваў матацыклавыя і самаходавыя шыны, зь якіх рабілі лапці, у параўнаньні з традыцыйнымі — вечныя».

11 лістапада 1928 году Хведашчэня быў узнагароджаны мэдалём «Удзельнік вайны 1918—1921».

У студзені 1939 ён зьвярнуўся да Міністэрства вайсковых справаў з просьбай разгледзець яго заяву ў справе ўзнагароджаньня Крыжам Незалежнасьці. У гэты час ён жыў у Гайнаўцы. У 1939—1941 г. настаўнічаў у Белавежы.

Падчас нямецкай акупацыі стаў старшынём філіі Беларускага аб’яднаньня ў Белавежы, якое налічвала 84 чалавекі. Арганізаваў беларускую школу і стаў яе кіраўніком. Займаўся таксама культурнай дзейнасьцю. У 1942 арганізаваў канцэрт сьпевака Забэйды-Суміцкага. Хведашчэні належыла таксама крама зь пісьмовымі матэрыяламі і газэтамі, у якой гандлявала старэйшая дачка — Тамара. У ёй можна было купіць беларускія газэты, беластоцкую «Новую Дарогу» і бэрлінскую «Раніцу».

Пад канец вайны, у 1944, перад надыходам Саветаў, разам зь сям’ёй выехаў зь немцамі.

Пасьля вайны быў палкоўнікам Войска Польскага і служыў у авіяцыі. Дачка Тамара вучылася ў 1947 у Акадэміі палітычных навук на факультэце журналістыкі. У 1947 годзе ён быў арыштаваны. У 1954 годзе ён быў вызвалены з турмы, жыў тады ў Варшаве. Памёр Цімафей Хведашчэня ў 1977.

У 2013 годзе сябры Беларускай нацыянальнай памяці адшукалі на Камунальных могілках у Варшаве магілу Цімафея Хведашчэні[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць