Цыркуляр
Цыркуля́р[1], абе́жнiк[1], наўко́льнік[2] (па-нямецку: Zirkular, ад лац. circularis — кругавы) — дырэктыўнае распараджэньне, якое рассылаецца падведамным установам ці падначаленым службовым асобам[3].
Ува афіцыйнай перапісцы цыркулярам называўся ліст (указаньне, загад і гэтак далей), напісаны адной асобай групе некалькіх службовых асоб, альбо ліст для ўсіх асоб, якія займаюць пэўную пасаду. Ува адрозьненьне ад распараджэньняў, якія дазваляюць якое-небудзь канкрэтнае справа, цыркуляры звычайна насілі агульны інструкцыйны характар[4]
Гісторыя
рэдагавацьУ Маскоўскай імпэрыі
рэдагавацьУ Маскоўскай імпэрыі цыркуляры, і асабліва тыя, якія выдаваліся міністрамі, атрымалі вялікае значэньне. Веданьне практычнага права ў многіх галінах адміністрацыйнага кіраваньня было немагчыма безь веданьня адпаведных цыркуляраў, якія ў шэрагу выпадкаў ўсталёўвалі самастойныя правілы, або ў тым ці іншым стаўленьні зьмянялі сэнс закона. Такое значэньне цыркуляраў у маскоўскам адміністрацыйным праве абумаўлялася[4]:
- непаўнатой і недасканаласьцю расейскага заканадаўства наогул;
- адсутнасьцю заканадаўчых нормаў па выданьні цыркуляраў.
Няпоўнасьць законаў часьцяком прыводзіла да істотных цяжкасьцей, таму Дзяржаўны савет Маскоўскае імпэрыі прызнаў[4][5]:
«…права адміністрацыйных уладаў, асабліва вышэйшых, вызначаць у тых выпадках, на якія няма асобнага прадпісаньня закона, падрабязнасьці, якія высьлізгваюць ад заканадаўца…»— Дзяржаўны савет МІ, 20 лютага 1873 году
Аднак пытаньне парадку, у якім адміністрацыя можа ажыцьцяўляць азначанае вышэй права — тлумачыць і папаўняць законы, дзеючым заканадаўствам не дазвалялася, а таксама й цыркуляры міністраў зборам законаў іґнараваліся.
Згодна з артыкулам 176, п. 6 Ўстановы міністэрстваў «справы выканаўчыя агульныя прадстаўляюцца на дазвол кіраўнічага сэната…, 6) калі трэба будзе патрэба зрабіць агульнае (цыркулярнае) прадпісаньне ў тлумачэньне або пацьверджаньне існуючых правілаў», гэта значыць, цыркуляр павінен быць выдадзены толькі кіраўнічым Сэнатам, а не міністэрствамі; на справе гэта патрабаваньне не выконвалася, і асобныя міністры пастаянна выдавалі цыркуляры. Адсутнасьць заканадаўчых нормаў па іх выданьню, наглядзе, абскарджаньню або адмене магло прывесьці да таго, што цыркуляр будзе не адпавядаць закону, у тлумачэньне якога ён выдаецца, а таксама да ўстанаўленьня правілаў, якія ня маюць падстаў у законе.
Прыклады
рэдагаваць- «Аб захаваньні старажытных будынкаў па губэрнях»[6]
- «Аб скарачэньні гімназічнае адукацыі»
Да 1936 году — рэгламэнтаваны заканадаўствам[7] афіцыйны акт, які выдаваў кіраўнік наркамата[8]. Парадак выданьня цыркуляраў, іх апублікаваньня, а таксама апратэставаньня й прыпыненьня ЦВ Камітэты рэспублік край(вобл)выканкамаў аднолькавы зь іншымі актамі, якія выдавалі наркаматы, выканкамы й іншыя савецкія арґанізацыі[7]. Шэраг цыркуляраў былі выдадзены НКУС, зь іх некаторыя дзейнічаюць і ў Расеі.
Прыклады
рэдагавацьСучаснасьць
рэдагавацьФранцыя, Італія, Бэльгія
рэдагавацьУва Францыі, Італіі, Бэльгіі й некаторых іншых краінах з грамадзянскім правам circulaire (француская), circolare (італьянская) альбо omzendbrief (нідэрляндзкая) (то-бок цыркуляры) складаецца з тэксту, прызначанага для супрацоўнікаў службы, прадпрыемства або адміністрацыі.
Цыркуляры ўтрымліваюць рэкамэндацыі: яны дастасавальныя толькі да работнікаў дзяржаўных службаў. У пэўных выпадках цыркуляры ўводзяць новыя правілы (circulaires réglementaires); такія, што пры пэўных умовах можна абскардзіць злоўжываньне ўладай.
Сукупнасьць судовых рашэньняў, якія тычацца цыркуляраў, атрымала шырокае разьвіцьцё. Цяпер цыркуляры існуюць толькі для таго, каб камэнтаваць існуючы закон і тлумачыць яго прымяненьне ў канкрэтных выпадках.
Цяпер цыркуляр гэта:
- нарматыўны характар тэксту[10];
- характар меры ўнутранага адміністраваньня;
- указ, які рэгулюе паўнамоцтвы міністраў у рамках іхніх дэпартаментаў[11]
- ўрадавыя рашэнні.
Дзяржаўная рада ўва Францыі і ў Нідэрляндах да гэтага часу захоўвае ўнікальны крытэрый для вызначэньня таго, ці варта перадаваць рашэньне на разгляд судзьдзі — імпэратыўны характар рашэньня. Калі гэта ўмова дастасавальна, судзьдзі правяраюць законнасьць тэксту[12].
Нямеччына
рэдагавацьУ Нямеччыне цыркуляры ўяўляюць сабой адміністрацыйны акт у форме калектыўнага распараджэньня ў адпаведнасьці з §35, Пункт 2 VwVfG, калі прымаюцца сувэрэнныя меры па ўрэгуляваньні асобнага выпадку, які мае непасрэдную юрыдычную сілу, як у выпадку цыркуляраў BaFin па крэдытных установах[13].
Аўстрыя
рэдагавацьУ Аўстрыі цыркуляры ад дзяржаўных органаў могуць быць аднесены да адміністрацыі сувэрэннае дзяржавы альбо адміністрацыі прыватнага сэктара, у залежнасьці ад утрыманьня. Вырашальнае значэньне мае сувязь з актам альбо распараджэньнем дзяржаўнага або прыватнага сэктара й г.д., аналягічным ўказаньням, інструкцыям / апублікаваным брашурам[14].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Тэрмінолёгія права», Менск: Інбелкульт, 1926, БНТ
- ^ «Практыка й тэорыя літаратурнага мастацтва», Менск: Інбелкульт, 1923, БНТ
- ^ Тлумачэньне слова цыркуляр, слоўнік «Скарнік»
- ^ а б в Цыркуляр // Энцыкляпэдычны слоўнік Броґгаўза й Эўфрона: у 86 т. (82 т. і 4 дад.). — Пецярбург., 1890—1907. (Заўважце: слоўнік на расейскай мове)
- ^ Установы міністэрстваў. — Выданьне Кадыфікацыйную аддзела пры Дзяржаўнай Радзе. — Пецярбург., 1892. — Т. I, Частка II. С. 25.
- ^ Цыркуляр МУС ад 14 сьнежня 1827 году, Поўны збор законаў Маскоўскае імпэрыі 2. — Т. II. — № 1613, с. 1070.
- ^ а б ВРЭ, Першае выданьне, т.60, 1934, ст.742
- ^ Цыркуляр. © onlineslovari.com - «АНЛАЙН СЛОЎНІКІ», 2009-2017. Праверана 2017-02-18 г. Архіўная копія ад 2017-02-19 г.
- ^ Цыркуляр Наркамата Ўнутар. спраў СССР № 30 // Аддзяленьне спэцфондаў Інформ. Цэнтра ГУЎС па Самарскай вобл. Ф. 5. Оп. 1. С. 63. С. 54—58. (Заўважце: крыніца на расейскай мове)
- ^ Refer (amongst a plethora of cases) to CE 29 January 1954, Assemblée, Institution Notre-Dame du Kreisker, Rec. 64, concl. Tricot (Заўважце: крыніца на францускай мове)
- ^ Глядзіце CE 7 February 1936, section, Jamart, Rec. 172. (Заўважце: крыніца на ангельскай мове)
- ^ CE 18 December 2002, Section, Mme Duvignères, N° 233618 See the conclusions of Madame Pascale Fombeur in RFDA 2003.280. (Заўважце: крыніца на ангельскай мове)
- ^ Freiherr Frank von Fürstenwerth/Alfons Weiß/Werner Consten/Peter Präve (Hrsg.), VersicherungsAlphabet (VA), 2019, S. 695 (Заўважце: крыніца на нямецкай мове)
- ^ Oberster Gerichtshof in 1 Ob 14/10f. (Заўважце: крыніца на нямецкай мове)