Аб скарачэньні гімназічнай адукацыі
цыркуляр пэрыяду контррэформ расейскага імпэратара Аляксандра III
(Перанакіравана з «Аб скарачэньні гімназічнае адукацыі»)
Цыркуля́р «Аб скарачэ́ньні гімназічнае адука́цыі», «цыркуля́р аб куха́ркіных дзе́цях» (па-расейску: О сокращеніи гимназическаго образованія) — нарматыўны акт пэрыяду контррэформ расейскага імпэратара Аляксандра III.
«Аб скарачэньні гімназічнай адукацыі» | |
Цыркуляр | |
«О сокращеніи гимназическаго образованія» «цыркуляр аб кухаркіных дзецях» | |
Зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Падпісант / выдавец | І. Д. Дэлянаў |
Дата падпісаньня / выданьня | 18 чэрвеня 1887 (137 гадоў таму) |
Дзейсьнічае цяпер | Не |
Мэта | «астудзіць» расейскае грамадзтва (гл. ніжэй) |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага цыркуляру |
Падпісаны 18 (30) чэрвеня 1887 году расейскім міністрам асьветы І. Д. Дэлянавым.
Мэта
рэдагавацьМэта цыркуляру — «астудзіць» расейскае грамадзтва, абмежаваўшы перамяшчэньне зь «невысакародных» слаёў насельніцтва ў разначынцы й студэнты, асноўную рухальную сілу рэвалюцыйнага ўздыму папярэдніх гадоў.
Зьмест
рэдагавацьЦыркуляр рэкамэндаваў дырэктарам гімназіяў і прагімназій пры прыёме дзяцей у навучальныя ўстановы ўлічваць магчымасьці асоб, на апецы якіх гэтыя дзеці знаходзяцца, забясьпечваць неабходныя ўмовы для такога навучаньня; такім чынам[1]
…гімназіі й прагімназіі вызваляцца ад паступу ў іх дзяцей фурманаў, лёкаяў, кухараў, прачак, дробных крамнікаў і таму падобных людзей, дзецям якіх, за выключэньнем хіба адораных ґеніяльнымі здольнасьцямі, зусім не варта імкнуцца да сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Арыгінальны тэкст (рас.)…гимназии и прогимназии освободятся от поступления в них детей кучеров, лакеев, поваров, прачек, мелких лавочников и тому подобных людей, детям коих, за исключением разве одарённых гениальными способностями, вовсе не следует стремиться к среднему и высшему образованию.