Круг
плоская фігура
Круг — частка плоскасьці, абмежаваная акружнасьцю[1]
Круг — геамэтрычнае месца пунктаў плоскасьці, адлегласьць ад якіх да зададзенага пункта (цэнтру круга) не перавышае зададзенага неадмоўнага ліку (радыуса гэтага круга). Калі радыюс роўны нулю, то круг выраджаецца ў пункт.
Пры нястрогім (⩽) няроўнасьці атрымліваецца вызначэньне замкнёнага круга. Адкрыты круг (унутранасьць круга) атрымаецца, калі запатрабаваць строгую няроўнасьць: .
Мяжой круга па вызначэньні зьяўляецца акружнасьць.
Зьвязаныя вызначэньні
рэдагаваць- Радыюс — ня толькі велічыня адлегласьці, але і адрэзак, які злучае сярэдзіну круга зь яго мяжой.
- Адрэзак, які злучае два пункты мяжы круга і праходзіць празь яго сярэдзіну, завецца дыямэтрам круга.
- Сэктар круга — скрыжаваньне круга і некаторага яго сярэдзіннага вугла, гэта значыць частка круга, абмежаваная дугой і двума радыюсамі, якія злучаюць канцы дугі зь сярэдзінай круга.
- Сэгмэнт — частка круга, якая абмежавана дугой і хордай, якая сьцягвае яе.
Гл.таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ БелЭн: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.