Цупер

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Цу́пер[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Цуперка. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 30 чал. (2010). Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін, за 104 км ад Гомелю.

Цупер
трансьліт. Cupier
Першыя згадкі: XIX ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шапілаўскі
Насельніцтва: 30 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2334
СААТА: 3218832061
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′17″ пн. ш. 30°5′45″ у. д. / 52.95472° пн. ш. 30.09583° у. д. / 52.95472; 30.09583Каардынаты: 52°57′17″ пн. ш. 30°5′45″ у. д. / 52.95472° пн. ш. 30.09583° у. д. / 52.95472; 30.09583
Цупер на мапе Беларусі ±
Цупер
Цупер
Цупер
Цупер
Цупер
Цупер

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Гарадзецкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году ва ўладаньні абшарніка Турчанінава, які купіў вёску ў 1857 годзе ў абшарніка Маліноўскага. З 1880 году дзейнічалі млын, хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, млын, 2 кузьні. Пасьля 1909 году падзялілася на дзьве вёскі: Стары Цупер і Новы Цупер, але ў пачатку 1920-х яны зноў аб’ядналіся ў адзіны населены пункт.

У 1934 годзе арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 73 двары і забілі 70 жыхароў. Вызваленая 24 лютага 1944 году. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 80 жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе на паўднёвай ускраіне ўсталявана скульптура салдата. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Ленінец» (цэнтар — вёска Антонаўка). Знаходзіцца санаторый «Пралеска».

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 165
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць