Антонаўка (Шапілаўскі сельсавет)
Анто́наўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапілаўскага сельсавету. Насельніцтва 208 чал. (2004). Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Менск — Гомель), за 106 км ад Гомелю. На захадзе мяжуе зь лесам.
Антонаўка | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шапілаўскі |
Насельніцтва: | 508 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′49″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 52.98028° пн. ш. 30.14444° у. д.Каардынаты: 52°58′49″ пн. ш. 30°8′40″ у. д. / 52.98028° пн. ш. 30.14444° у. д. |
Антонаўка на мапе Беларусі Антонаўка |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 году ў складзе маёнтка Казловічы, уладаньне абшарніка Ф. А. Маліноўскага, а з 1859 году Турчанынавых, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. У 1887 годзе ў наёмнай хаце адкрыта царкоўна-прыхадзкая школа. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся 4 вятракі, кузьня, у Гарадзецкай воласьці. У 1909 годзе 1256 дзесяцін зямлі.
У 1933 годзе арганізаваны калгас «Ленінец». Мелася пачатковая школа. У часе Вялікай Айчыннай вайны з восені 1941 году дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік А. Л. Севасьцьянчык). У верасьні 1943 году акупанты спалілі 44 двары і забілі 112 жыхароў. 43 жыхары загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Ленінец». Аддзяленьне сувязі, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1988 годзе).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 — 27 двароў; 1897 — 45 двароў, 293 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 86 двароў; 1940 — 560 жыхароў; 1959 — 472 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 183 гаспадаркі, 508 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.