Кома
Ко́ма (камато́зны стан; па-грэцку: κώμα — глыбокі сон) — цяжкі паталягічны стан, які разьвіваецца востра, характарызуецца прагрэсіўным прыгнётам функцый ЦНС са стратай прытомнасьці, парушэньнем рэакцыі на зьнешнія раздражняльнікі, нарастаючым раладамі дыханьня, кровазвароту і іншых функцый жыцьцезабесьпячэньня арганізму. У вузкім сэнсе паняцьце «кома» азначае найбольш значную ступень прыгнёту ЦНС (за якой ідзе ўжо сьмерць мозгу), характарызуецца ня толькі поўнай адсутнасьцю сьвядомасьці, але таксама арэфлексіяй і разладамі рэгуляцыі жыцьцёва важных функцый арганізму.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |