Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Аранчыцы)
Славутасьць | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Аранчыцы |
Каардынаты | 52°27′37.3″ пн. ш. 24°31′32.5″ у. д. / 52.460361° пн. ш. 24.525694° у. д.Каардынаты: 52°27′37.3″ пн. ш. 24°31′32.5″ у. д. / 52.460361° пн. ш. 24.525694° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі |
Дата заснаваньня | 1914 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
± Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўны храм у вёсцы Аранчыцы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, пабудаваны ў 1914 року. Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.
Гісторыя
рэдагавацьМураваны храм пабудаваны замест драўлянага 1654 року, пасьля разабранага і перададзенага каталікам у Лінова[1]. Ад яго застаўся драўляны крыж на месцы, дзе раней знаходзіўся алтар.
У 1928 былі набытыя пяць званоў зь Перамышлю (старыя ў 1915 былі вывезеныя ў Расею), а таксама новы іканастас, прывезены з Варшавы.
Храм дзейнічаў і за савецкім часам.
Архітэктура
рэдагавацьКананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазыцыю храма складаюць трох’ярусная званіца, прастакутная ў пляне трапезная, кубападобная малітоўная заля, пяцігранная апсыда. Шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацьверыку) і чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных сьветлавых барабанах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны зубчастыя фрызы, вытанчаныя пілястры і вуглавыя лапаткі. Крыжы ў круглых разетках. Арыгінальнае вырашэньне атрымалі бакавыя фасады асноўнага аб’ёму — вялікі арачны ваконны праём флянкіраваны двума ярусамі лучковых аконных праёмаў.
Інтэр’ер асьветлены сьветлавым барабанам на ветразях. Прастора трапэзнай адкрытая ў залю шырокім арачным прасьветам. Апсыда вылучаная драўляным іканастасам.
Абразы XVIII ст. «Сьвяты Мікалай», «Маці Божая Адзігітрыя».
Сьвятары
рэдагаваць- Аляксандар Дружылоўскі (згаданы ў 1862)
- Ніканор Дружылоўскі (23.06.1868 — 5.03.1877)
- Аляксандар Вянчанінаў (прозьвішча пры нараджэньні Кендысь; 9.05.1877 — 12.09.1884; 27.06.1908 — 1915)
- Андрэй Шчарбіцкі (21.11.1884 — 13.07.1890)
- Мікалай Пратасевіч (13.07.1890 — 14.03.1908)
- Мікалай Станкевіч (1915; з 18.11.1922 — ?; 16.04.1934 — 12.12.1934)
- Лука Курыловіч (23.12.1932 — 28.03.1933)
- Віталь Копасаў (16.02.1935 — 1939?)
- Ёсіф Нарка (не раней за 1935 — 30.11.1945)
- Пётар Піліхоўскі (да 1947)
- Феадор Катляроў (1948—1951)
- Мікалай Сахарчук (1951—1952)
- Якаў Сахарчук (1953—1954)
- Фама Клюка (1954—1962)
- Уладзімер Мяшкоў (1962—1968)
- Сяргей Белайц (1968—1969)
- Мікалай Саўчук (1969—1984)
- Уладзімер Камарчук (1984—1991)
- Валеры Крашчук (з 1991)[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Драўляны касьцёл вёска Лінова Лінова і навакольле Праверана 26 лістапада 2014 г.
- ^ Храм в. Аранчыцы Лінова і навакольле Праверана 26 лістапада 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000593 |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Аранчыцы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў