Царква Сьвятой Тройцы (Саматэвічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Саматэвічы |
Каардынаты | 53°13′06.90″ пн. ш. 31°50′06.70″ у. д. / 53.218583° пн. ш. 31.835194° у. д.Каардынаты: 53°13′06.90″ пн. ш. 31°50′06.70″ у. д. / 53.218583° пн. ш. 31.835194° у. д. |
Дата заснаваньня | 1835—1842 |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі сярэдзіны XIX ст. (мураўёўка) у Саматэвічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню царква ў Саматэвічах упамінаецца ў 1668 годзе. Драўляная царква дзейнічала ў мястэчку ў сярэдзіне XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ 1834 годзе старая драўляная царква згарэла. У 1835 годзе ўладальнік мястэчка Іван Галынскі ў памяць пра памерлую жонку Анастасію распачаў будаваньне новай мураванай царквы паводле праекту расейскіх архітэктураў. У 1842 годзе адбылося асьвячэньне новай царквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўская царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, якую перарабілі пад зернесховішча, а пазьней — пад лядоўню. Па аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёску адсялілі, а царква апынулася закінутай.
У 2008 годзе ў будынку адбыўся пажар, які зьнішчыў унутраныя драўляныя канструкцыі
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсыдай і прастакутным прытворам. Кубападобны аб’ём завяраюць 5 купалоў-цыбулінаў на цыліндрычных барабанах. Бакавыя фасады ў цэнтры вылучаюцца рызалітамі з кутнімі гранёнымі пілёнамі. Паўцыркульныя аркавыя аконныя праёмы разьмяшчаююца ў верхняй частцы сьценаў, аздабляюцца плястычнымі ліштвамі з кілепадобнымі сандрыкамі, пілястрамі, кілепадобнымі арачкамі і прафіляванымі падваконьнікамі. Высокі цокаль вылучаецца арнамэнтальным рабрыстым пасам і падзяляецца філёнгамі. У асноўную прастору вядуць тры ўваходы, над якімі былі надпісы, выкладзеныя чыгуннымі літарамі.
У інтэр’еры 4 магутныя слупы, злучаныя падпружнымі аркамі, падтрымліваюць высокі сьветлавы барабан купала. Сем бакавых квадратных у пляне, вылучаных аркамі частак малітоўнай залі перакрываюцца цыліндрычнымі з распалубкамі і крыжовымі скляпеньнямі. Над уваходам на двух драўляных іянічных калёнах разьмяшчаюцца хоры, якія адкрываюцца ў залю аркавымі прасьветамі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.