Царква Сьвятой Тройцы (Крывічы)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Крывічы
Каардынаты 54°42′47.22″ пн. ш. 27°17′26.30″ у. д. / 54.7131167° пн. ш. 27.2906389° у. д. / 54.7131167; 27.2906389Каардынаты: 54°42′47.22″ пн. ш. 27°17′26.30″ у. д. / 54.7131167° пн. ш. 27.2906389° у. д. / 54.7131167; 27.2906389
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крывічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква, 1930-я гг.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крывічах збудавалі ў 1887 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

 
Царква, каля 1900 г.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове будынка — кубападобны аб’ём малітоўнай залі, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсыда, з заходу праз трапезную — 3-ярусная шатровая званіца-прытвор (васьмярык на 2 чацьверыках). Асноўны аб’ём накрываецца пакатым 4-схільным дахам з 8-гранным барабанам і купалам-цыбулінай; шацёр званіцы таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Аркавыя аконныя праёмы і тры ўваходныя парталы дэкаруюцца кілепадобнымі ліштвамі. Фасады аздабляюцца падаконнымі нішамі і нішамі-крыжамі, апярэзваюцца зубчастымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000435