Валянтын Собаль
Валянты́н Енісе́евіч Со́баль (нар. 4 сакавіка 1949, места Паставы) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1988).
Валянтын Собаль | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1988) |
У 1972 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1974 навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі, з 1988 археоляг Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытуту. З 2001 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту.[1]
Дасьледуе помнікі архітэктуры археалягічнымі мэтадамі, храналёгію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх местаў XIV—XVIII стст. Браў удзел у дасьледаваньні помнікаў архітэктуры Менску, Полацку, Амсьціслава, Горадні, Міра, Берасьця.
У 1993—1994 гг. праводзіў археалягічныя раскопкі на даўнім Замухавецкім (Валынскім) прадмесьці ў Берасьці з мэтай выяўленьня ахоўнай зоны.[2] Ім былі выяўленыя асаблівасьці аб’ёмна-прасторавай структуры кляштару і касьцёлу бэрнардынак і бэрнардынцаў. [3]
Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля»,[4] гісторыка-археалягічнага нарысу «Стары замак у Гродне XI—XVIII ст.» (1993) і інш.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Выдатныя і знакамітыя людзі: Собаль Валянцін Енісеевіч
- ^ Собаль, В.Е. Брэсцкі культурны слой Валынскага прадмесця / В.Е. Собаль // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя ў 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — Т. 1. — С. 127—128.
- ^ Собаль, В.Е. Брэсцкі касцёл і кляштар бернардзінак / В.Е. Собаль // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя ў 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — Т. 1. — С. 126—127.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 508
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.