Царква Сьвятога Мікалая (Славенск)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Славенск |
Каардынаты | 54°08′55.55″ пн. ш. 26°22′39.26″ у. д. / 54.1487639° пн. ш. 26.3775722° у. д.Каардынаты: 54°08′55.55″ пн. ш. 26°22′39.26″ у. д. / 54.1487639° пн. ш. 26.3775722° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Славенску. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Славенску збудавалі ў 1868—1871 гадох.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сымэтрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з 2-яруснай шатровай вежы-званіцы (васьмярык на чацьверыку), квадратных у пляне трапезнай і малітоўнай залі, 5-граннай апсыды. Галоўны ўваход вылучаецца аркавым парталам з кілепадобным завяршэньнем. Асноўны кубападобны аб’ём накрываецца пакатым 4-схільным дахам, у завяршэньні якога купал-цыбуліна на 8-гранным барабане. Купалам-цыбулінай таксама завяршаецца высокі шацёр званіцы. Сымэтрычныя фасады асноўнага аб’ёму падзяляюцца пілястрамі на тры праслы, якія сканчваюцца паўцыркульнымі аркамі з кілепадобнай акантоўкай. Гэтак жа аздабляюцца праёмы верхняга яруса званіцы. Насычанасьць архітэктурнай плястыкі ствараюць кутнія лапаткі, пілястры, аркатурныя пасы, рабрыстыя фрызы, ліштвы аркавых аконных праёмаў.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, шырокімі прасьветамі зьвязваецца з апсыдай і бабінцом, асьвятляецца бакавымі сымэтрычна разьмешчанымі аркавымі аконнымі праёмамі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 10.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.