Царква Сьвятога Мікалая (Дубна)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дубна |
Каардынаты | 53°26′40.1″ пн. ш. 24°22′13.25″ у. д. / 53.444472° пн. ш. 24.3703472° у. д.Каардынаты: 53°26′40.1″ пн. ш. 24°22′13.25″ у. д. / 53.444472° пн. ш. 24.3703472° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Дубне. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, які набыў рысы расейскай эклектыкі (мураўёўкі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дубне збудавалі ў 1844 годзе. У 1864 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка царквы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму, які набыў рысы эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Паводле аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі гэта цэнтральна-сымэтрычны 4-стоўпны 5-купальны храм. Асноўны кубападобны аб’ём накрываецца 4-схільным дахам і завяршаецца купаламі-цыбулінамі. Пад яго кутамі узвышаюцца чатыры вежы-званіцы. Элемэнт-дамінанта кампазыцыі — галоўны сьветлавы барабан. У плястыцы выкарыстоўваюцца рысы клясыцызму (ордэрная сыстэма, трыкутныя франтоны на ўсіх фасадах, парапэты ды іншае) і дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы (кілепадобныя нішы, купалы-цыбуліны).
Малітоўная заля павялічваецца адкрытым купальным сьветлавым барабанам, які падтрымліваецца кутнімі ветразямі. Інтэр’ер аздабляецца манумэнтальна-дэкаратыўнай фрэскавай размалёўкай. Апсыда вылучаецца 3-ярусным драўляным іканастасам-паўратондай (царскія вароты пачатку XIX ст., прывезеныя з в. Кустоўкі). Такі ж іканастас разьмяшчаецца ў правым прыдзеле. Асабліва шануюцца абразы XIX ст. «Сьвяты Мікалай», «Сьвяты Юры» і «Ян Багаслоў». Адметная рыса інтэр’еру — вузкая галерыя хораў, якая апярэзвае ўсходнюю, паўднёвую і паўночную сьцены. Значна павышаная салея (узвышэньне падлогі перад іканастасам) у алтарнай частцы ўтварае два клірасы, злучаных з усходу парай вежаў-званіцаў[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 5А
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000372 |