Царква Сьвятога Георгія (Дубіна Юрздыцкая)

храм у вёсцы Дубіна Юрздыцкая
Царква
Царква Сьвятога Георгія
Георгіеўская царква
Краіна Беларусь
вёска Дубіна Юрздыцкая
Каардынаты 54°10′6.47″ пн. ш. 26°35′33.6″ у. д. / 54.1684639° пн. ш. 26.592667° у. д. / 54.1684639; 26.592667Каардынаты: 54°10′6.47″ пн. ш. 26°35′33.6″ у. д. / 54.1684639° пн. ш. 26.592667° у. д. / 54.1684639; 26.592667
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Царква Сьвятога Георгія на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія
Царква Сьвятога Георгія на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Гео́ргія, Сьвята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубіна Юрздыцкая Валожынскага раёну Менскай вобласьці.

Гісторыя

рэдагаваць

Пабудавана ў 1868 годзе з бутавага каменю. Дзейнічае з 1990 году.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры сынадальнага накірунку рэтраспэктыўна-расейскага стылю. Сымэтрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя храму чатырохчасткавая: шатровая трох’ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) вежа-званіца, прастакутная ў пляне трапезная, малітоўная заля, акруглая апсіда.

Асноўны аб’ём быў завершаны чатырохсхільным пакатым дахам з цыбулепадобным купалам на барабане ў цэнтры (цяпер заменены на двухсхільны). Шатровае завяршэньне званіцы не захавалася. Галоўны і бакавыя ўваходы падкрэсьлены прамавугольнымі парталамі. На фоне бутавай муроўкі сьцен вылучаюцца атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору — ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, карнізы нескладанага профілю, аркатура.

Інтэр’ер

рэдагаваць

Унутры памяшканьні перакрыты плоскай стольлю.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.