Царква Праабражэньня Гасподняга (Шклоў)
Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Шклоў |
Каардынаты | 54°12′6.50″ пн. ш. 30°18′3.05″ у. д. / 54.2018056° пн. ш. 30.3008472° у. д.Каардынаты: 54°12′6.50″ пн. ш. 30°18′3.05″ у. д. / 54.2018056° пн. ш. 30.3008472° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] і архітэктура мадэрну[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шклове. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Побач з царквой месьцяцца старажытныя каменныя крыжы.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле гісторыка архітэктуры Анатоля Кулагіна[1], мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шклове збудавалі ў пачатку XX ст. (да 1905 году).
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі з уплывам тонаўскай канцэпцыі бізантыйскага сабора. Гэта крыжападобны ў пляне храм. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты гранёным купалам-цыбулінай. Паміж рамёнамі або канцамі крыжа месьцяцца 4 квадратныя ў пляне 3-ярусныя вежападобныя аб'ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы з скразнымі праёмамі завяршаюцца гранёнымі купаламі-цыбулінамі. Розныя вышыні аб'ёму надаюць будынку вэртыкальную дынаміку. Усе фасады маюць яскрава выяўленую сымэтрыю, падкрэсьленую восевым разьмяшчэньнем уваходаў, над якімі па 2 акны з аркавымі завяршэньнямі. Іхны матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэньні сьценаў. Аздоба фасадаў стрыманая: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, роўныя нішы.
Інтэр'ер 2-сьветлавы, сяродкрыжжа перакрываецца самкнутым скляпеньнем, астатнія часткі залі — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы месьцяцца ўсходы на званіцу. Усярэдзіне ўвагу прыцягваюць групы тонкіх калёнак, якія падтрымліваюць сьветлавы барабан.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
М. Астанковіч, 1905 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад і брама
-
Аўтэнтычны выгляд купалоў
-
Пазалочаныя купалы
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 1
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.