Цыліндрычнае скляпеньне
Цыліндрычнае скляпеньне — скляпеньне, якое ўтварае ў папярочным сячэньні паўкола або палову эліпсу, парабалы і інш. Гэта найпрасьцейшы і найбольш распаўсюджаны тып скляпеньняў. Перакрыцьце ў ім абапіраецца на паралельна разьмешчаныя апоры — дзьве сьцяны, рад слупоў або аркады.
Хоць цыліндрычныя скляпеньні зьявіліся ўжо ў 4—3 тыс. да н. э. у Эгіпце і Мэсапатаміі, масавае выкарыстаньне арачна-купальнай сыстэмы перакрыцьцяў пачалося толькі ў архітэктуры Старажытнага Рыма. Да гэтага часу прынята адносіць вынаходніцтва аркі і купалу, а таксама асноўных тыпаў скляпеньняў, у аснове якіх ляжаць два гэтыя канструктыўныя элемэнты. З часам колькасьць гэтых тыпаў павялічылася.
Шляхам скрыжаваньня двух скляпеньняў цыліндрычнай або корабавай формы аднолькавай вышыні пад прамым вуглом утвараецца крыжовае скляпеньне.
Тыпы
рэдагавацьУ залежнасьці ад профіляў аркі бываюць:
- паўцыркульныя
- сьпічастыя
- корабавыя
- эліптычныя
- парабалічныя