Царква Аляксандра Неўскага (Крэва)
Помнік гісторыі | |
Царква Аляксандра Неўскага
| |
Царква Аляксандра Неўскага
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крэва |
Каардынаты | 54°18′35.43″ пн. ш. 26°17′18.78″ у. д. / 54.3098417° пн. ш. 26.28855° у. д.Каардынаты: 54°18′35.43″ пн. ш. 26°17′18.78″ у. д. / 54.3098417° пн. ш. 26.28855° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Царква Аляксандра Неўскага | |
Царква Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы |
Царква Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крэве. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Зарэчная, 18. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крэве збудавалі ў 1854 годзе.
Будынак царквы пацярпеў у Першую сусьветную вайну. У 1928 годзе скончылася яго аднаўленьне.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Да галоўнага фасада далучаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца таксама з купалам-цыбулінай. Архітэктурная выразнасьць будынка дасягаецца кантраставым спалучэньнем бутавай муроўкі (элемэнт вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элемэнтаў дэкору: руставаных кутніх лапатак, ліштваў аркавых аконных праёмаў, карніза і фрыза.
Унутраная прастора перакрываецца драўляным скляпеньнем, апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1915 г.
-
1915—1916 гг.
-
1915—1917 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
16 жнўнія 1916 г.
-
16 чэрвеня 1917 г.
-
15 сьнежня 1917 г.
-
18 лютага 1918 г.
-
1920-я гг.
-
А. Віслоцкі, да 1939 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Сходы
-
Фрагмэнт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.