Царква Ўшэсьця Гасподняга (Горкі)

Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Ушэсьценская царква
Ушэсьценская царква
Краіна Беларусь
Места Горкі
Каардынаты 55°16′48.40″ пн. ш. 30°58′28.10″ у. д. / 55.2801111° пн. ш. 30.9744722° у. д. / 55.2801111; 30.9744722Каардынаты: 55°16′48.40″ пн. ш. 30°58′28.10″ у. д. / 55.2801111° пн. ш. 30.9744722° у. д. / 55.2801111; 30.9744722
Канфэсія Беларускі экзархат і праваслаўе
Эпархія Магілёўская япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Аўтар праекту Анджэла Кампіёні[d]
Будаваньне 18451850 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі сярэдзіны XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Горках. Знаходзіцца ў Казімераўскай Слабадзе, на паўвысьпе паміж рэкамі Парасіцай і Проняй. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Горках збудавалі ў 1850 годзе.

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941 годзе царква зноў пачала дзеяць.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм, кананічная 4-часткавая кампазыцыя якога складаецца з прастакутных аб’ёмаў прытвора, трапезнай, малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і апсыды. Сяродкрыжжа завяршаецца буйным цыліндрычным сьветлавым барабанам з купалам-цыбулінай. Другая вэртыкальная дамінанта ў сілуэце будынка — 1-ярусная шатровая званіца, надбудаваная над прытворам. Фасады завяршаюцца закамарамі, падзяляюцца лапаткамі, аркавымі нішамі і круглымі разэткамі. Вузкія аркавыя аконныя праёмы аздабляюцца плястычнымі кілепадобнымі ліштвамі, падобнымі да какошнікаў. Уваход у выглядзе кілепадобнага парталу.

Усярэдзіне прастора сяродкрыжжа павялічваецца на вышыню барабана і сфэрычнага купала, абапёртых церазь ветразі на кутнія пілёны. Прыдзелы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, асьвятляюцца строенымі аконнымі праёмамі. Прастакутная апсыда адкрываецца шырокім аркавым прасьветам і вылучаецца 3-ярусным пазалочаным драўляным іканастасам[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000436