Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Жыровічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Крыжаўзьвіжанская царква
Крыжаўзьвіжанская царква
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д. / 53.015° пн. ш. 25.34722° у. д. / 53.015; 25.34722Каардынаты: 53°00′54″ пн. ш. 25°20′50″ у. д. / 53.015° пн. ш. 25.34722° у. д. / 53.015; 25.34722
Архітэктурны стыль ракако
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы комплексу Прачысьценскага манастыра, на ўзвышшы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Мураваную Крыжаўзьвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра збудавалі ў 1769 годзе як сымбаль Галготы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

За савецкім часам царква, як і манастыр, не зачынялася.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-зальная базыліка, з званіцай над уваходам, без вылучэньня апсыды ў самастойны аб’ём. Галоўны паўночна-заходні фасад вызначаецца стройнасьцю і лёгкасьцю 3-яруснай кампазыцыі. Плаўны пераход ярусаў забясьпечваецца бакавымі валютамі. Трэці ярус — 4-гранная вежачка зь фігурным купалам-баняй. Падобная меншага памеру вежачка ўпрыгожвае алтарную частку.

Унутры царква перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на распалубках і асьвятляецца бакавымі лучковымі вежачкамі. Над уваходам на 3-пралётнай лучковай аркадзе хоры з плаўна хвалістай лініяй парапэта. Шматпрыступкавыя (28 прыступак) аднамаршавыя сходы займаюць палову будынка. Раней яны мелі ілюзорны працяг на пэрспэктыўнай фрэскавай сюжэтнай размалёўцы алтарнай сьцяны, што пашырала прастору інтэр’еру[1].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537