Цьвёрдыя бытавыя адкіды
Цьвёрдыя бытавыя адкіды (ЦБА, сьмецьце) — тавары, якія страцілі спажывецкія ўласьцівасьці, найбольшая частка адкідаў спажываньня.
Штогод колькасьць сьмецьця ўзрастае прыкладна на 3 % па аб’ёме. Іншая назва: цьвёрдыя камунальныя адкіды (ЦКА).
Беларусь
рэдагавацьУ 2012 годзе ў Беларусі перапрацавалі 10% побытавых адкідаў[1]. У 2013 годзе з блізу 4 млн тонаў камунальных адкідаў на перапрацоўку накіравалі каля 20 %. Асноўную ж частку закапалі на палігонах[2]. У 2020 годзе нарыхтоўка другаснай сыравіны зь цьвёрдых камунальных адкідаў (ЦКА) вырасла на 3,2 % да 790 000 тонаў. Узровень выкарыстаньня ЦКА склаў 25 %. Пагатоў, у прамысловасьці Беларусі выкарысталі 94 % другасных матэрыяльных рэсурсаў, у тым ліку: 99 % адкідаў шкла, 97,81 % зношаных шынаў і іншых гумазьмяшчальных адкідаў, 94,7 % адкідаў паперы і кардону, а таксама звыш 90 % адкідаў плястмасы. На лістапад 2021 году ў Беларусі налічвалася 7 сьмецьцеперапрацоўчых заводаў у Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Берасьці, Гомлі, Горадні, Магілёве, Менску і Наваполацку (Віцебская вобласьць). Дзейнічала каля 80 лініяў сартаваньня і дасартаваньня камунальных адкідаў. Таксама ў Віцебску запусьцілі сьмецьцесартавальны завод[3].
У 2022 годзе ўтварылася 3,79 млн тонаў цьвёрдых камунальных адкідаў. Нарыхтавалі 792 200 тонаў другасных матэрыяльных рэсурсаў. Узровень выкарыстаньня ЦКА вырас з 30,3 % у 2021 годзе да 35,84 % у 2022-м. Сьмецьце на 25 % складалася з арганікі, на 15 % — з паперы і кардону, на 10 % — з палімэрных адкідаў, на 7 % — са шкла, на 6 % — зь небясьпечных адкідаў у выглядзе мэдычных астаткаў і аэразольных балёнаў, на 5 % — з драўніны. Па 3 % прыпадала на тэтрапак і тэкстыль. Рэшту складалі мяшаныя адкіды[4]. За 2022 год 73 % цьвёрдых камунальных адкідаў стварыла насельніцтва. Пры гэтым утварылася 280 000 тонаў плястыкавых адкідаў, то бо па 30 кг на душу насельніцтва. Зь іх 12 % плястыка спалілі пры тэмпэратуры звыш +1000 °C для атрыманьня цеплавой і электрычнай энэргіі. У паўторнае выкарыстаньне накіравалі яшчэ 9 % плястыка. У 2022 годзе запусьцілі Віцебскі сьмецьцесартавальны завод[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Алена Драпко. «Другое жыцьцё» адходаў // Чырвоная зьмена. — 31 кастрычніка 2013. — № 22 (15731). — С. 6.
- ^ Барыс Пракопчык. Кармушкі для птушак, «макулатурны» рэкорд і супэрторбачка // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (278614). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Удасканаленьне сыстэмы збору і перапрацоўкі ЦКА // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 лістапада 2021 г. Праверана 26 лістапада 2021 г.
- ^ Удасканаленьне сыстэмы абыходжаньня з ЦКА // БелТА, 27 лютага 2023 г. Праверана 2 сакавіка 2023 г.
- ^ Ірына Сідарок. Дзяржпалітыка ў сьмецьцевай сфэры Беларусі для павелічэньня чысьціні асяродзьдзя і зьмяншэньня адходаў / нам.гал.рэд. Ганна Лагун // Родная прырода : часопіс. — Менск: Выдавецкі дом «Зьвязда», студзень 2023. — № 1. — С. 16—18. — ISSN 1994-7828.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦьвёрдыя бытавыя адкіды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў