Remondis
Remondis AG & KG — нямецкая кампанія. Асноўная сфэра дзенасьці, якой збор і перапрацоўка адходаў, сьцёкавыя воды, утылізацыі адходаў.
Тып | камандзітнае таварыства[d] |
---|---|
Дэвіз | IM AUFTRAG DER ZUKUNFT |
Заснаваная | 1934 год |
Уласьнікі | Rethmann[d] |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | збор сьмецьця, перапрацоўка адходаў |
Лік супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Duales System Deutschland[d] |
Гэта сямейная кампанія. Была заснавана ў 1934 годзе, і да 2005 году працавала пад назвай Rethmann. У цяперашні час зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам па перапрацоўцы і ўтылізацыі адыходаў у Нямеччыне, мае вялікую долю рынку ў Польшчы і ў Аўстраліі, працуе яшчэ ў 18 эўрапейскіх краінах, а таксама ў Японіі, Індыі, Кітаі і на Тайвані.
Remondis-Minsk
рэдагавацьПрацуе ў Менску. Прадпрыемства створана на базе «Менскіх другасных рэсурсаў» і часткі «Спэцкамунаўтатрансу». На цяперашні момант «Рэмондыс-Менск» працуе ў трох раёнах гораду: Фрунзэнскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім. У першую чаргу, намаганьні сумеснага прадпрыемства накіраваныя на разьдзельны збор рэсурсаў.
Аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў складае больш за 4,5 млн даляраў. Доля замежнага інвэстара ў статутным фондзе сумеснага прадпрыемства — 51 %. Агульны капітал (статутны фонд) сумеснага прадпрыемства фармуецца ў памеры каля 10 млн даляраў[1].