Хімік Шацілавічы

беларускі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Хімік Сьветлагорск»)

«Хі́мік» — беларускі футбольны клюб з Шацілавічаў. Выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хімік Шацілавічы
Заснаваны 1971
Горад Шацілавічы, Беларусь
Стадыён Папернік
Умяшчальнасьць: 2500
Галоўны трэнэр Сяргей Петрушэўскі
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2019 11 месца

Гісторыя

рэдагаваць

Клюб заснаваны ў 1971 годзе. У тым жа годзе ўзяў удзел у чэмпіянаце БССР. Каманда «Папернік» была ўключаная ў другую лігу і заняла 4-е месца сярод 12 камандаў. У наступныя гады каманда нязьменна выступала ў першынстве рэспублікі і займала як правіла месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Зьмянялася толькі назва каманды. У 1972 годзе каманда мела ранейшую назву «Папернік». У 1973 годзе — «Будаўнік». «Буравік» — у 1974 і 1975 гадах. Цягам 1976—1996 гадоў каманда насіла назву «Хімік», акрамя сэзонаў 1986—1987, калі часова была вернутая назва «Папернік». У 1985 і 1988 гадах шацілавіцкія футбалісты ўдзел у чэмпіянаце БССР не бралі.

Пасьля распаду Савецкага Саюзу з 1992 году шацілавіцкі «Хімік» стаў пастаянным удзельнікам нацыянальных чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2000 гадах каманда насіла назву «Камунальнік», а з 2000 году вярнулася да назвы «Хімік».

Актуальны на жнівень 2019 году[1]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  Бр Аўтандыл Лабадзэ 1998
  Бр Дзяніс Лебедзеў 1992
  Бр Максім Танько 1994
  Аб Аляксандар Бяляўскі 1991
  Аб Валеры Бяляўскі 1986
  Аб Вячаслаў Голік 1989
  Аб Руслан Зайцаў 1998
  Аб Іван Лузан 1997
  Аб Кірыл Насановіч 1993
  Аб Алег Шупляк 1993
  ПА Андрэй Архіпцаў 1984
  ПА Вадзім Бальбух 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
  ПА Арцём Галяк 1995
  ПА Сямён Калыбенка 1998
  ПА Арцём Камароў 1994
  ПА Сяргей Пырх 1986
  ПА Аляксей Філіпенка 1998
  ПА Артур Шаўцоў 1999
  Нап Аляксандар Макараў 2000
  Нап Аляксей Панякоў 1998
  Нап Аляксандар Пракапенка 1990
  Нап Дзьмітры Халімончыкаў 1998
  Нап Кірыл Шакураў 1994

Турнірныя вынікі клюбу ў першай лізе за 1992—2011 гады

рэдагаваць
  • 1992 — 9 месца
  • 1992/1993 — 4 месца
  • 1993/1994 — 9 месца
  • 1994 — 9 месца
  • 1995 — 8 месца
  • 1996 — 3 месца
  • 1997 — 7 месца
  • 1998 — 9 месца
  • 1999 — 4 месца
  • 2000 — 14 месца
  • 2001 — 4 месца
  • 2002 — 13 месца
  • 2003 — 7 месца
  • 2004 — 9 месца
  • 2005 — 7 месца
  • 2006 — 3 месца
  • 2007 — 5 месца
  • 2008 — 2 месца
  • 2009 — 7 месца
  • 2010 — 8 месца
  • 2011 — 14 месца

Статыстыка

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Першая 13 28 5 9 14 29–52 24
2013 Першая 10 30 11 8 11 37–36 41
2014 Першая 8 30 12 7 11 34–36 43
2015 Першая 12 30 9 7 14 42–50 34
2016 Першая 12 26 6 5 15 26–49 23
2017 Першая 9 30 9 10 11 35–42 37
2018 Першая 9 28 9 5 14 33–40 32
Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 2 1 0 1 5–2
2013—2014 1/32 1 0 0 1 0–1
2014—2015 1/16 2 1 0 1 4–2
2015—2016 1/16 3 1 0 2 6–5
2016—2017 1/16 2 1 0 1 5–5
2017—2018 1/32 1 0 0 1 0–1
2018—2019 1/32 1 0 1 0 0–0
2019—2020 1/32 1 0 0 1 1–2

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць
  1. ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019