Максім Танько

беларускі футбаліст

Максім Танько (нарадзіўся 18 лютага 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.

Максім Танько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1994(1994-02-18)[1] (30 гадоў)
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019 Белшына 2 (0)
2017—2019 Хімік 24 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец ДЮСШ «Белшыны». У 2016 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, часам зьяўляючыся на матчах у статусе запаснога брамніка. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 чэрвеня ў матчы супраць наваполацкага «Нафтану», абарніўшы браму без прапушчаных галоў. У наступным туры таксама зьявіўся ў браме ў выяздным матчы супраць мікашэвіцкага «Граніту», таксама не прапусьціўшы галоў. Больш у браме першай каманды не зьяўляўся. У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду шацілавіцкаму «Хіміку»[2]. Спачатку амаль не гуляў, але ў сэзон 2018 году ўжо чаргаваўся ў браме зь Дзянісам Лебедзевым. У 2020 годзе быў адхілены ад футболу на два гады ў сувязі з удзелам у дамоўных матчах[3]. Пасьля браў удзел у аматарскіх футзальных лігах.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 2 –0
Хімік 2017 Першая ліга 4 –4
2018 Першая ліга 12 –16

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць