Кірыл Шакураў

беларускі футбаліст

Кірыл Шакураў (нарадзіўся 7 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клюбу «Вільга».

Кірыл Шакураў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 красавіка 1994(1994-04-07)[1] (30 гадоў)
Рост 184 см
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Белшына 45 (6)
2018 Хваля 28 (5)
2019 Белшына 1 (0)
2019 Хімік 15 (4)
2020 Хваля 11 (0)
2021 Ворша 8 (0)
2021 Ліда 19 (4)
2022 Вялес-2020[d] 20 (19)

Кар’ера

рэдагаваць

З 2012 году выступаў за дубль «Белшыны». 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчанаў, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць берасьцейскага «Дынама» (0:0). У сэзоне 2016 году пачаў часьцей зьяўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[3]. У сэзоне 2017 году працягваў пераважна выходзіць на замену, за сэзон забіў 5 галоў.

У студзені 2018 году пачынаў рыхтавацца да новага сэзону зь «Белшынай», аднак у лютым накіраваўся ў пінскую «Хвалю», зь якой неўзабаве падпісаў кантракт[4]. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў пінскі клюб[5] і неўзабаве апынуўся па праглядзе ў «Белшыне». У лютым 2019 году афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клюб[6], аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, толькі адзін раз выйшаўшы на замену.

У ліпені 2019 году перайшоў у шацілавіцкі «Хімік»[7], дзе стаў асноўным нападнікам. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак у выніку ў лютым стаў гульцом пінскай «Хвалі»[8], дзе часьцей выходзіў на замену. У пачатку 2021 году далучыўся да «Воршы», а ў ліпені перайшоў у «Ліду», дзе гуляў да канца сэзону 2021 году. У сэзоне 2022 году выступаў у Другой лізе за віцебскі «Вялес-2020». У пачатку 2023 году перабраўся ў польскую «Вільгу» з Гарволіна.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2015 Найвышэйшая ліга 3 0
2016 Найвышэйшая ліга 17 1
2017 Першая ліга 25 5
Хваля 2018 Першая ліга 28 5

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць