Хідры (Пружанскі раён)
Хі́дры[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Хідры ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 27 км на захад ад Пружанаў, 42 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Хідры | |
трансьліт. Chidry | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва: | 10 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889086 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°31′43.9″ пн. ш. 24°3′31.4″ у. д. / 52.528861° пн. ш. 24.058722° у. д.Каардынаты: 52°31′43.9″ пн. ш. 24°3′31.4″ у. д. / 52.528861° пн. ш. 24.058722° у. д. |
± Хідры |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 року існавалі дзьве вёскі: Старыя і Новыя Хідры, якія разам налічвалі 141 жыхара.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — каля 40 жыхароў; 1999 год — 21 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 16 жыхароў, 11 двароў; 2005 год — 15 жыхароў, 10 двароў[3]; 2010 год — 10 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Хидры (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Хідры // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 541
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 19 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.