Хорхэ Люіс Борхэс

(Перанакіравана з «Хорхэ Луіс Борхэс»)

Хо́рхэ Люі́с Бо́рхэс (па-гішпанску: Jorge Luis Borges( audio); 24 жніўня 1899, Буэнас-Айрэс — 14 чэрвеня 1986, Жэнэва) — аргентынскі празаік, паэт, публіцыст. Борхэс вядомы перш за ўсё ляканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур’ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторыяў[8]. Эфэкт праўдзівасьці выдуманых падзеяў дасягаецца ў Борхэса ўводзінамі ў аповед эпізодаў аргентынскае гісторыі ды імёнаў пісьменьнікаў-сучасьнікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамэрыканскай паэзіі.

Хорхэ Люіс Борхэс
Jorge Luis Borges
Борхэс (1951)
Борхэс (1951)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Хорхэ Франсыска Ісыдара Люіс Борхэс Асэвэда
Нарадзіўся 24 жніўня 1899(1899-08-24)[1][2][3][…]
Памёр 14 чэрвеня 1986(1986-06-14)[1][2][3][…] (86 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Хорхэ Гільерма Борхэс[d]
Леанор Асэвэда Суарэс[d]
Сужэнец Эльса Астэтэ Мільян[d][7] і Марыя Кадама[d][7]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, публіцыст, паэт, эсэіст, бібліятэкар
Гады творчасьці 1919—1986
Жанр аповед, верш, эсэ
Мова гішпанская
Дэбют часопіс «Грэцыя», 31 жніўня 1919
Прэміі Ерусалімская прэмія (1971)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

 
Леанор Асэвэда Суарэс, маці пісьменьніка

Хорхэ Люіс Борхэс нарадзіўся ў 1899 годзе ў Буэнас-Айрэсе. Яго поўнае імя — Хорхэ Франсыска Ісыдара Люіс Борхэс Асэвэда (гішп. Jorge Francisco Isidoro Luis Borges Acevedo), аднак паводле аргентынскай традыцыі ён яго не скарыстоўваў. У жылах Хорхэ Люіса цякла кроў гішпанцаў, ірляндцаў, а таксама партугальскіх габрэяў, аднак сам ён дадаваў да гэтага сьпісу яшчэ й баскскую, андалюскую, ангельскую й нарманскую.

 
Гатэль L'Hôtel у Парыжы, дзе памёр Оскар Уайлд і дзе хацеў памерці Борхэс

Сям’я Борхэса зьехала ў Эўропу ў 1914 годзе, а потым у Гішпанію ў 1919 годзе. Адразу пасьля пераезду, 31 сьнежня 1919 г., часопіс «Грэцыя» надрукаваў першы верш Хорхэ Люіса Борхэса. Нават яго раньнія творы ўражвалі глыбінёй думак, ведамі моваў і філязофіі, віртуозным валоданьнем словам. У 1921 годзе Борхэс вярнуўся на радзіму. Да 1930 году ён скончыў напісаньне сямі кніг, заснаваў тры часопісы й супрацоўнічаў яшчэ з дванаццацьцю. Борхэс стаў першым гішпанамоўным паэтам-авангардыстам у Лацінскай Амэрыцы. У канцы 1930-х ён зьвярнуўся да прозы.

З 1937 году ён працаваў у бібліятэцы. У гэты час ён стварыў безьліч празаічных фантазіяў, якія маскіравалі сур’ёзныя разважаньні на тэму праблемаў навукі, часам яны таксама прымалі выгляд дэтэктыўнай ці прыгодніцкай прозы. У той жа момант яго выдуманыя сюжэты й героі здаюцца праўдзівымі, бо Борхэс скарыстоўваў факты з аргентынскае гісторыі, імёны пісьменьнікаў-сучасьнікаў й уласныя ўспаміны.

Пісьменьнік ня меў ані жонкі, ані дзяцей, таму ён адчуваў моцную прыхільнасьць да сястры й маці. Ён памёр у Жэнэве 14 чэрвеня 1986 году. У 2004 годзе адкрылі яго помнік у Лісабоне.

Пасьля сьмерці рэдагаваць

 
Магіла Борхэса, могілкі Plain Palais у Жэнэве

Борхэс быў пахаваны на жэнэўскіх Могілках Каралёў, непадалёк ад Жана Кальвіна. У лютым 2009 году Нацыянальны кангрэс Аргентыны павінен быў разгледзець законапраект аб вяртаньні ў Буэнас-Айрэс праху Хорхэ Люіса Борхэса. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў літаратурных колаў, аднак удава пісьменьніка, якая ўзначальвае фонд яго імя, пярэчыць супраць перанясеньня рэштак Борхэса ў Аргентыну[9].

У 2008 годзе ў Лісабоне быў адчынены помнік Борхэсу. Кампазыцыя, адлітая па эскізе земляка літаратара Фэдэрыка Брука, па меркаваньні аўтара, глыбока сымбалічная. Яна ўяўляе сабой гранітны маналіт, у якім інкруставаная бронзавая далонь Борхэса. Як лічыць скульптар, які ў 80-е гады зрабіў з рукі пісьменьніка зьлепак, гэта сымбалізуе самага творцу і яго «паэтычны дух». На адкрыцьці манумэнта, усталяванага ў адным з паркаў у цэнтры гораду, прысутнічала ўдава пісьменьніка Марыя Кодама, якая ўзначальвае фонд яго імя, бачныя дзеячы партугальскай культуры, у тым ліку Нобэлеўскі ляўрэат Жазэ Сарамага.

Творчасьць рэдагаваць

Сам Борхэс так апісаў свой уступ у літаратуру:

  З самага майго дзяцінства, калі бацька застаўся сьляпым, у сям’і моўчкі мелася на ўвазе, што мне належыць зьдзейсьніць у літаратуры то, чаго абставіны не далі зрабіць майму бацьку. Гэта выглядала зразумелым само сабою (а гэткае перакананьне найбольш мацнейшае, чым проста выкананьне жаданьняў). Зрабілася так, што я стаў пісьменьнікам. Пачаў я пісаць у шэсьць ці сем гадоў.  

—Асабістая біяграфія, 1961

Кнігі рэдагаваць

Складанкі апавяданьняў рэдагаваць

  • 1935 «Усеагульная гісторыя ганьбы» (Historia universal de la infamia)
  • 1944 «Выдумкі» (Ficciones)
  • 1944 «Вынаходзтвы» (Artificios)
  • 1949 «Алеф» (El Aleph)
  • 1949 «Дзелацель» (El Hacedor)
  • 1951 «Сьмерць і компас» (La muerte y la brújula)
  • 1965 «Для шасьці струн» (Para las seis cuerdas)
  • 1970 «Паведамленьне Броўды» (El informe de Brodie)
  • 1975 «Кніга пяску» (El libro de arena)
  • 1983 «Памяць Шэксьпіра» (La memoria de Shakespeare)

Эсэ рэдагаваць

  • 1925 «Расьсьледаваньні» (Inquisiciones)
  • 1926 «Памеры маёй надзеі» (El tamano de mi esperanza)
  • 1928 «Мова аргентынцаў» (El idioma de los argentinos)
  • 1930 «Эварыста Кар’ега» (Evaristo Carriego)
  • 1932 «Абмеркаваньне» (Discusion)
  • 1936 «Гісторыя вечнасьці» (Historia de la eternidad)
  • 1952 «Новыя расьсьледаваньні» (Otras inquisiciones)
  • 1980 «Сем вечароў» (Siete noches)
  • 1982 «Дзевяць эсэ пра Дантэ» (Nueve ensayos dantescos)
  • 1984 «Атлас» (Atlas)

Паэзія рэдагаваць

  • 1923 «Сьпёка Буэнас-Айрэса» (Fervor de Buenos Aires)
  • 1925 «Месяц насупраць» (Luna de enfrente)
  • 1929 «Сшытак пляцу Сан-Мартын» (Cuaderno San Martin)
  • 1960 «Творца» (El hacedor)
  • 1964 «Іншы, той жа самы» (El otro, el mismo)
  • 1965 «Для шасьці струн» (Para las seis cuerdas)
  • 1969 «Хвала ценю» (Elogio de la sombra)
  • 1972 «Золата тыграў» (El oro de los tigres)
  • 1975 «Патаемная ружа» (La rosa profunda)
  • 1976 «Жалезная манэта» (La moneda de hierro)
  • 1977 «Гісторыя ночы» (Historia de la noche)
  • 1977 «Адрох’ё» (Adrogué)
  • 1981 «Тайнапіс» (La cifra)
  • 1985 «Змоўшчыкі» (Los conjurados)

Анталёгіі рэдагаваць

  • 1961 «Асабістая біяграфія» (Antología personal)
  • 1968 «Новая асабістая біяграфія» (Nueva antología personal)
  • 1976 «Кніга сноў» (Libro de sueños)
  • 1986 «Сшыткі палонных» (Textos cautivos)
  • 2000 "Праца Борхэса ў часопісе «Сямейнае жыцьцё» (Borges en el hogar)

Беларускія пераклады рэдагаваць

Некаторыя творы пераклаў Сяргей Вераціла, Ганна Качалка, Анатоль Прасаловіч, Сяргей Шупа, Макс Шчур.

  • Борхес Х. Л. Апавяданьні / Перакл. А. Прасаловіча // Arche. 1999. № 1.
  • «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) / Перакл. С. Верацілы // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць