Халід Буларуз
Халід Буларуз (па-нідэрляндзку: Khalid Boulahrouz; нарадзіўся 28 сьнежня 1981 году, Маасьлюіс, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст мараканскага паходжаньня, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Халід Буларуз | ||
Khalid Boulahrouz | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 сьнежня 1981 (42 гады) Маасьлюіс, Нідэрлянды | |
Рост | 183 см | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2004—2006 2006—2008 2007—2008 2008—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2015 |
РКК Ваальвэйк Гамбург Чэлсі → Сэвільля Штутгарт Спортынг Брэнбю Фэеноорд |
57 (4) 52 (1) 13 (0) 6 (0) 64 (2) 11 (0) 13 (0) 12 (0) |
Зборныя | ||
2004—2012 | Нідэрлянды | 35 (0) |
Клюбная кар’ера
рэдагаваць«РКК Ваальвэйк»
рэдагавацьХалід гуляў у шматлікіх моладзевых камандах, але пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «РКК Ваальвэйк» пад кіраўніцтвам Мартына Ёля. Свой першы матч Буларуз правёў 9 сакавіка 2002 году супраць «Гээрэнвээну».
«Гамбург»
рэдагавацьПагуляўшы два гады за галяндзкую каманду, Халід перайшоў у «Гамбург». Менавіта ў Нямеччыне да яго і прымацавалася мянушка «Халід — Канібал» за яго цьвёрдую гульню. За два сэзоны ў «Гамбургу» ён атрымаў 16 жоўтых і 3 чырвоныя карткі. Аднак дзякуючы яго гульні нямецкі клюб у Бундэсьлізе 2005/2006 прапусьціў усяго 30 галоў у 34 гульнях, што зьяўляецца найлепшым паказчыкам у тым сэзоне.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьХалід Буларуз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў