Фітна (па-ангельску: Fitna; Нідэрлянды, 2008) — кароткамэтражны фільм нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса, накіраваны супраць ісламу, разьмешчаны ў інтэрнэце (на партале LiveLeak) 27 сакавіка 2008 году на галяндзкай і ангельскай мовах. На наступны дзень фільм быў выдалены са ўсіх сэрвэраў LiveLeak з-за пагрозаў супрацоўнікам парталу. 30 сакавіка фільм ізноў зьявіўся на LiveLeak, але быў адразу жа выдалены па просьбе Герта Вільдэрса.

Фітна
Fitna
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Скарлет Пімпэрнэл
Сцэнарыст Герт Вільдэрс
Скарлет Пімпэрнэл
Прадусар
Кампазытар Эдвард Грыг
Пётар Чайкоўскі
Мантаж Скарлет Пімпэрнэл
Вытворчасьць Liveleak
Дата выхаду 27 сакавіка 2008
6 красавіка 2008
Працягласьць 16:48
Краіна Нідэрлянды
Мова нідэрляндзкая
ангельская
арабская
пэрсыдзкая
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Фільм пабудаваны наступным чынам: прыводзіцца фрагмэнт адной з сураў Карана, затым даецца ілюстрацыя таго, як гэтая сура «ўвасабляецца ў жыцьцё» ісламскімі дзяржавамі і арганізацыямі.

Розгалас

рэдагаваць

У адказ на масавую незадаволенасьць грамадзян адміністратар нацыянальнага дамэну Network Solutions зачыніў сайт https://web.archive.org/web/20080302002303/http://www.fitnathemovie.com/, на якім можна было паглядзець і запампаваць фільм «Фітна», абмеркаваць яго.

З крытыкай фільма выступілі генэральны сакратар ААН Пак Гі Мун, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Ян Пэтэр Балкенэндэ, афіцыйныя прадстаўнікі АІК, Славеніі, ААЭ, Пакістану, Інданэзіі, Банглядэшу і Ірану[1].

Францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі афіцыйна заявіў, што Францыя павінна забясьпечыць любую неабходную падтрымку Нідэрляндам у падаўленьні любога гвалту з боку мусульман з-за паказу «Фітны».

У сваім інтэрвію галяндзкай газэце Dutch Volkskrant дацкі карыкатурыст Курт Вэстэргаард, чые карыкатуры на прарока Мухамада ў 2006 годзе прывялі да масавых акцыяў пратэсту мусульман па ўсім сьвеце, заклікаў Герта Вільдэрса паказаць зьняты ім антыісламскі фільм. Аднак пасьля Вэстэргаард памкнуўся падаць у суд на галяндзкага палітыка, абвінаваціўшы яго ў незаконным выкарыстаньні карыкатур пры здымках кароткамэтражкі.

Крытыка з боку мусульманаў

рэдагаваць

У лютым 2008 году Пакістан на некалькі дзён абмежаваў доступ да сэрвісу YouTube за разьмяшчэньне трэйлера фільму[2]. Google прыняў пратэсты Пакістану, і матэрыял быў выдалены з сайту.

У красавіку 2008 году ў інтэрнэце было апублікавана 10-ціхвіліннае відэа — «адказ на фільм „Фітна“, зроблены ненавісным крыжаком Вільдэрсам». У фільме хрысьціян і юдэяў аб’яўляюць «тэрарыстамі», адным з галоўных ворагаў ісламу называюць папу рымскага Бэнэдыкта XVI.[3]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць